Філіп Бафард Дэвідсан
| Філіп Дэвідсан | |
|---|---|
| англ.: Phillip Buford Davidson, Jr. | |
| | |
| Дата нараджэння | 26 лістапада 1915 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 7 лютага 1996 (80 гадоў) |
| Месца смерці |
|
| Месца пахавання | |
| Альма-матар | |
| Грамадзянства | |
| Прыналежнасць |
|
| Род войскаў |
|
| Гады службы | 1939–1974 |
| Званне |
|
| Бітвы/войны |
Другая сусветная вайна, Карэйская вайна, Вайна ў В’етнаме |
| Узнагароды і званні | |
Філіп Бафорд Дэвідсан-малодшы (англ.: Phillip Buford Davidson, Jr.; 26 лістапада 1915 — 7 лютага 1996) — амерыканскі ваенны разведчык, гісторык В’етнамскай вайны, удзельнік Другой сусветнай, Карэйскай і В’етнамскай войнаў.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Філіп Дэвідсан нарадзіўся 26 лістапада 1915 года ў Хачыта, Нью-Мексіка. Абраў кар’еру ваеннага, скончыўшы Вест-Пойнт у 1939 годзе. Удзельнічаў у Другой сусветнай вайне, знаходзячыся на пасадзе памочніка начальніка разведкі 96-й пяхотнай дывізіі ЗША, а затым камандаваў эскадронам у 3-й арміі.
Пасля вайны служыў інструктарам у ваеннай школе разведкі (Форт-Лівенуорт, Канзас). У ходзе Карэйскай вайны займаў пасаду начальніка аддзела планавання і ацэнак у штабе генерала Макартура.
Падчас В’етнамскай вайны Дэвідсан у 1967—1969 гадах быў начальнікам ваеннай разведкі ЗША ў В’етнаме. Пасля гэтага ён камандаваў трэніровачным цэнтрам Арміі ў Форт-Ордаў (Каліфорнія). У 1971—1972 гадах быў памочнікам начальніка разведкі ў штаб-кватэры дэпартамента арміі. Даслужыўся да звання генерал-лейтэнанта.
Аўтар кніг «Ваюючы В’етнам: Гісторыя, 1946-1975» (Vietnam at War: The History 1946-1975) (1988) і «Таямніцы В’етнамскай вайны» (Secrets of the Vietnam War) (1990).
Памёр 7 лютага 1996 года ў Сан-Антоніа, Тэхас. Пахаваны на Арлінгтонскіх нацыянальных могілках[2].
Зноскі
- ↑ https://ancexplorer.army.mil/publicwmv/index.html#/arlington-national/
- ↑ Gen Phillip Buford Davidson, Jr (1915-1996) (англ.). Find A Grave Memorial.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 26 лістапада
- Нарадзіліся ў 1915 годзе
- Нарадзіліся ў Нью-Мексіка
- Памерлі 7 лютага
- Памерлі ў 1996 годзе
- Памерлі ў Тэхасе
- Пахаваныя на Арлінгтонскіх нацыянальных могілках
- Выпускнікі Ваеннай акадэміі ЗША
- Узнагароджаныя Сярэбранай зоркай (ЗША)
- Узнагароджаныя Бронзавай зоркай (ЗША)
- Кавалеры ордэна «Легіён пашаны» (легіянеры)
- Асобы
- Ваенныя ЗША
- Генералы ЗША
- Генерал-лейтэнанты
- Удзельнікі Другой сусветнай вайны
- Удзельнікі вайны ў Карэі
- Удзельнікі вайны ў В’етнаме
- Мемуарысты ЗША
- Гісторыкі ЗША
- Разведчыкі