Філіп Грыфітс
Філіп Грыфітс (англ.: Phillip Augustus Griffiths; нар. 18 кастрычніка 1938, Ролі, Паўночная Караліна) — амерыканскі матэматык-геометр. Доктар філасофіі, эмерыт-прафесар Інстытута перспектыўных даследаванняў у Прынстане, яго дырэктар у 1991—2003 гадах. Член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (1979), Амерыканскага філасофскага таварыства (1992), а таксама Акадэміі дэі Лінчэі. У 2008 годзе ўзнагароджаны прэміяй Вольфа (сумесна з Дэлінем і Мамфардам); двойчы лаўрэат прэміі Стыла (1971, 2014).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў горадзе Ролі (Паўночная Караліна); для атрымання вышэйшай адукацыі паступіў ва Універсітэт Уэйк-Форэст. У 1959 годзе атрымаў ступень бакалаўра і перайшоў у Прынстанскі ўніверсітэт. На першым годзе навучання там яго навуковым кіраўніком стаў Дональд Спенсер. Пазней Ф. Грыфітс успамінаў, што найбольшы ўплыў на яго вучобу ў гэты перыяд часу аказала кніга Германа Вейля «Die Idee der Riemannschen Fläche», працы Элі Картана і запіскі лекцый Чэрна пра комплексныя мнагастайнасці.
У 1962 годзе абараніў дысертацыю On Certain Homogeneous Complex Manifolds і атрымаў ступень Ph.D. Працаваў у Каліфарнійскім універсітэце ў Берклі (1964—1967), выкладаў матэматыку ў Прынстанскім (1967—1972) і Гарвардскім (1972—1983) універсітэтах, і ва Універсітэце Дзюка (1983—1991). З 1991 па 2003 гады дырэктар Інстытута перспектыўных даследаванняў у Прынстане, і да 2009 года прафесар матэматыкі там жа. Станам на 2014 год ён узначальвае Science Initiative Group.
З’яўляецца членам Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук. У 1995—1998 гадах узначальваў праграмны камітэт Міжнароднага кангрэса матэматыкаў, у 1999—2006 гадах быў сакратаром Міжнароднага матэматычнага саюза. Правадзейны член Амерыканскага матэматычнага таварыства (2012).
Зноскі
- ↑ MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
- ↑ Phillip Griffiths // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #131881434 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 20 снежня 2014.
- ↑ Montenegro A. ORCID Public Data File 2023 — 2023. — doi:10.23640/07243.24204912.V1 Праверана 10 лістапада 2023.

- ↑ https://mathematics.miami.edu/about-us/faculty/index.html

- ↑ Матэматычная генеалогія — 1997. Праверана 8 жніўня 2016.
- ↑ http://www.ams.org/fellows_by_year.cgi?year=2013 Праверана 24 лістапада 2022.
- ↑ http://www.ams.org/news?news_id=1680 Праверана 24 лістапада 2022.
- Нарадзіліся 18 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1938 годзе
- Нарадзіліся ў Ролі
- Выкладчыкі Прынстанскага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Гарвардскага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Берклі
- Выкладчыкі ўніверсітэта Дзьюка
- Выпускнікі Прынстанскага ўніверсітэта
- Члены Акадэміі дэі Лінчэі
- Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Члены Амерыканскага матэматычнага таварыства
- Стыпендыяты Гугенхайма
- Лаўрэаты прэміі Вольфа па матэматыцы
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Матэматыкі ЗША
- Матэматыкі XX стагоддзя
- Матэматыкі XXI стагоддзя
- Геометры
- Члены Амерыканскага філасофскага таварыства
- Замежныя члены РАН