Філіп Мексес

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Філіп Мексес
Philippe Mexès 2012-06-11.jpg
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 30 сакавіка 1982(1982-03-30)[1] (37 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Францыі Францыя
Рост 187 см
Вага 82 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Кар’ера
Маладзёжныя клубы
1987 — 1990 Сцяг Францыі Тулуз-Мерэль
1990 — 1997 Сцяг Францыі Тулуза
1997 — 1999 Сцяг Францыі Асер
Клубная кар’ера*
1999 — 2004 Сцяг Францыі Асер 133 (7)
2004 — 2011 Сцяг Італіі Рома 183 (11)
2011 — 2016 Сцяг Італіі Мілан 84 (6)
Нацыянальная зборная**
2001 Сцяг Францыі Францыя (да 20) 9 (3)
2002 — 2003 Сцяг Францыі Францыя (да 21) 7 (0)
2002 — 2012 Сцяг Францыі Францыя 29 (1)
Міжнародныя медалі
Кубкі канфедэрацый
Золата Францыя 2003

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 18 лютага 2018.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 14 лістапада 2014.

Філіп Мексес (фр.: Philippe Mexes; нар. 30 сакавіка 1982, Тулуза) — былы французскі футбаліст, абаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Францыі (2002—2012).

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Філіп Мексес пачынаў гуляць у футбол у клубе «Тулуза», а ў шаснаццацігадовым узросце апынуўся ў моладзевай камандзе «Асера». У асноўным складзе клуба дэбютаваў 10 лістапада 1999 года ў матчы з «Труа». У «Асеры» раскрыўся талент маладога абаронцы, ён стаў запрашацца ў зборныя Францыі розных узростаў.

«Рома»[правіць | правіць зыходнік]

У 2004 годзе перайшоў у італьянскую «Рому», дзе стаў адным з асноўных абаронцаў. Пасля першага сезону ў аснове клуба з сталіцы Італіі, Мексес апынуўся ў запасе ў пачатку сезону 2005/2006, саступіўшы месца ў асноўным складзе ганцу Самуэлю Куфуру. Аднак пасля ад’езду Куфура на Кубак афрыканскіх нацый Мексес хутка вярнуў сабе месца ў складзе і стаў адным з ключавых гульцоў каманды.

«Мілан»[правіць | правіць зыходнік]

У маі 2011 года на правах свабоднага агента перайшоў у «Мілан». У сезоне 2011/2012 зрэдку з’яўляўся на полі, саступаючы месца ў аснове дуэту Алесандра Несты і Тыягу Сілвы. На наступны сезон абодва абаронцы пакінулі «Мілан», што дазволіла Мексесу замацавацца ў асноўным складзе. 21 лістапада 2012 года ў матчы Лігі чэмпіёнаў супраць бельгійскага «Андэрлехта» адзначыўся голам праз сябе з 20 метраў, які быў прызнаны адным з найпрыгажэйшых у сезоне. 20 мая 2013 года забіў свой першы гол за «Мілан» у Серыі A, які дазволіў «расанеры» заняць трэцяе месца ў лізе і кваліфікавацца ў Лігу чэмпіёнаў.

Улетку 2015 года, па заканчэнні кантракта, клуб меў намер яго не падаўжаць. У выніку, Мексесу прыйшлося пагадзіцца на больш чым двухразовае памяншэнне зарплаты, каб застацца ў «Мілане»[2]. У маі 2016 года было абвешчана аб зыходзе абаронцы з клуба.

У лістападзе 2017 года, ужо больш за год знаходзячыся без клуба, афіцыйна абвясціў аб завяршэнні кар’еры.

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Падчас гульні ў «Асеры» Мексеса запрашалі спачатку ў юнацкія зборныя Францыі (да 18 і 21 года), а ў жніўні 2002 года — у нацыянальную. Да 2006 года за зборную Мексес згуляў усяго ў 6 матчах і стаў пераможцам Кубка Канфедэрацый 2003 года. З 2007 года стаў часцей трапляць у каманду, у 2012 годзе ў складзе зборнай Францыі прымаў удзел у чэмпіянаце Еўропы.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]