Філіп Рот
Філіп Рот | |
---|---|
англ.: Philip Roth | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | англ.: Philip Milton Roth |
Дата нараджэння | 19 сакавіка 1933[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 мая 2018[5][2][…] (85 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Жонка | Claire Bloom[d] |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | раманіст, сцэнарыст, эсэіст, пісьменнік навуковай фантастыкі, выкладчык універсітэта, пісьменнік, паэт |
Гады творчасці | з 1950 |
Жанр | раман і паэзія |
Мова твораў | англійская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
Фі́ліп Мілтан Рот (англ.: Philip Milton Roth; 19 сакавіка 1933, Ньюарк (штат Нью-Джэрсі — 23 мая 2018, Манхэтэн[8][9]) — вядомы амерыканскі пісьменнік, аўтар больш за 25 раманаў, лаўрэат Пулітцэраўскай прэміі (1998).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Ньюарку (штат Нью-Джэрсі) ў 1933 годзе ў сям’і імігрантаў, яўрэяў з Галіцыі. У 1954 годзе скончыў Бакнэлскі ўніверсітэт. На працягу трох гадоў выкладаў літаратуру ў Чыкагскім універсітэце і займаўся рэцэнзаваннем кінафільмаў і тэлепраграм.
Аўтар больш як 20 кніг, сярод якіх — «Змова супраць Амерыкі», «Выпадак краўца», «Іншае жыццё». Яго першы зборнік апавяданняў «Бывай, Каламбус» быў апублікаваны ў 1959 годзе. У 1998 годзе пісьменнік быў уганараваны Пулітцэраўскай прэміяй за раман «Амерыканская пастараль». Апошняй кнігай пісьменніка стаў раман «Немязіда», напісаны ў 2010 годзе. Па васьмі яго творах былі зняты мастацкія фільмы.
Рот быў прэтэндэнтам на Нобелеўскую прэмію па літаратуры, аднак не атрымаў яе.
У 2012 годзе Рот абвясціў аб завяршэнні пісьменніцкай кар’еры. У інтэрв’ю французскаму часопісу «Les Inrocks» Рот, якому было 79 гадоў, заявіў, што страціў натхненне і не напіша больш ні адной кнігі.
Памёр у шпіталі Манхэтэна ад сардэчнай недастатковасці.
Зноскі
- ↑ Philip Roth // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Philip Roth // ISFDB — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ http://www.huffingtonpost.com/2013/03/19/philip-roth-birthday-_n_2907548.html
- ↑ http://www.theguardian.com/books/2013/mar/22/my-hero-philip-roth-james-wood
- ↑ а б в г д е McGrath C. Philip Roth, Towering Novelist Who Explored Lust, Jewish Life and America, Dies at 85 — 2018. Праверана 24 мая 2018.
- ↑ http://www.nytimes.com/2006/05/05/arts/05iht-idlede6.html?pagewanted=all
- ↑ http://www.nytimes.com/2011/05/24/opinion/l24roth.html
- ↑ У ЗША памёр пісьменнік, уладальнік Пулітцэраўскай прэміі Філіп Рот, Радыё Свабода, 25-05-2018
- ↑ Philip Roth, Towering Novelist Who Explored Lust, Jewish Life and America, Dies at 85 (англ.). The New York Times (22 мая 2018). Праверана 23 мая 2018.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Філіп Рот
- Нарадзіліся 19 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1933 годзе
- Нарадзіліся ў Ньюарку
- Памерлі 22 мая
- Памерлі ў 2018 годзе
- Памерлі ў Манхэтэне
- Пахаваныя ў штаце Нью-Ёрк
- Выпускнікі Ратгерскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Чыкагскага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Прынстанскага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Пенсільванскага ўніверсітэта
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і літаратуры
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Камандоры ордэна Ганаровага легіёна
- Стыпендыяты Гугенхайма
- Узнагароджаныя Нацыянальным медалём ЗША ў галіне мастацтваў
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Памерлі 23 мая
- Пісьменнікі-фантасты ЗША
- Лаўрэаты Пулітцэраўскай прэміі