Філіп дэ Валуа (герцаг Арлеанскі)
Філіп Арлеанскі фр.: Philippe d'Orléans | |||
![]() | |||
Герб Філіпа дэ Валуа, герцага Арлеанскага | |||
![]() | |||
| |||
---|---|---|---|
1344 — 1376 | |||
Папярэднік: | каралеўскі дамен | ||
Пераемнік: | каралеўскі дамен | ||
Дзейнасць: | арыстакрат | ||
Нараджэнне: | 1 ліпеня 1336 Венсен, Францыя | ||
Смерць: | 1 верасня 1376 (40 гадоў) Арлеан, Францыя | ||
Пахаванне: | |||
Род: | Валуа | ||
Бацька: | Філіп VI Валуа | ||
Маці: | Жанна Бургундская | ||
Жонка: | Бланка Французская | ||
Дзеці: | пазашлюбны сын | ||
Філіп дэ Валуа (Філіп Арлеанскі) (фр.: Philippe d'Orléans, 1 ліпеня 1336, Венсен — 1 верасня 1376, Арлеан) — першы герцаг Арлеанскі з 1344 года, герцаг Турэньскі з 1360 года, граф дэ Валуа з 1344 года, граф дэ Бамон-ле-Рожы з 1345 года, чацвёрты сын караля Францыі Філіпа VI Валуа і Жанны Бургундскай. Малодшы брат французскага караля Жана II Добрага.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
У 1344 годзе 8-гадовы Філіп быў прызначаны сваім бацькам, каралём Францыі Філіпам VI Валуа, першым герцагам Арлеанскім. Акрамя гэтага, насіў тытулы герцага дэ Турэнь, графа дэ Валуа і дэ Бамон-ле-Ражэ.
19 верасня 1356 года герцаг Філіп Арлеанскі ўдзельнічаў у знакамітай бітве з англічанамі пры Пуацье, дзе камандаваў другой лініяй французскай арміі. Пасля разгрому свайго атрада атуліўся за атрадамі трэцяй лініі, якой камандаваў кароль Францыі Жан Добры. Удзельнічаў у паседжаннях Генеральных штатаў, пакуль кароль знаходзіўся ў палоне ў Англіі.
1 верасня 1376 года 40-гадовы герцаг Філіп Арлеанскі сканаў у Арлеане. Яго ўладанні перайшлі да французскай кароны.
Сям'я[правіць | правіць зыходнік]
18 студзеня 1345 года 8-гадовы Філіп Арлеанскі ажаніўся з 16-гадовай Бланцы Французскай (1 красавіка 1328 — 8 студзеня 1392), графіні дэ Бамон-ле-Ражэ, малодшай (трэцяй) дачкі караля Францыі Карла IV Прыгожага і Жанны д’Эўро. Законных дзяцей не пакінуў.
Пазашлюбны сын - Луі (пам. 27 сакавіка 1397), бастард Арлеанскі, біскуп Пуацье і Бавэ.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Устинов В. Г. Столетняя война и Войны Роз. — М.: АСТ: Астрель, Хранитель, 2007. — С. 453. — (Историческая библиотека). — 1500 экз. — ISBN 978-5-17-042765-9