Філіп дэ Шампень

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Філіп дэ Шампень
фр.: Philippe de Champaigne
Фатаграфія
Копія аўтапартрэта мастака, музей Грэнобля
Дата нараджэння 26 мая 1602(1602-05-26)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 12 жніўня 1674(1674-08-12)[6][7][…] (72 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Жонка Charlotte Duchesne[d]
Дзеці Catherine de Sainte-Suzanne[d]
Род дзейнасці мастак, архітэктурны чарцёжнік
Жанр партрэт[11][4], бытавы жанр[4], гістарычны жывапіс[4], рэлігійнае мастацтва[d][4] і vanitas[d][4]
Мастацкі кірунак класіцызм[12] і жывапіс барока[d][11]
Заступнікі Марыя Медычы
Уплыў Жак Фук’е
Уплыў на Nicolas de Plattemontagne[d]
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Філіп дэ Шампень (фр.: Philippe de Champaigne; 26 мая 1602, Брусель — 12 жніўня 1674, Парыж) — французскі мастак эпохі барока.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Бруселі ў беднай сям’і, стаў вучнем пейзажыста Жака Фук’ера. У 1621 г. перабраўся ў Парыж, дзе працаваў з Нікаля Пусэнам над упрыгожваннем Люксембургскага палаца пад кіраўніцтвам Нікаля Дзюшэнэ, на дачцы якога ён пазней жэніцца.

Пасля смерці цесця, які заступаўся за яго, Шампань пачаў працаваць для каралевы-маці Марыі Медычы, а таксама для кардынала Рышэльё, для якога ён упрыгожыў палац, царкву і іншыя будынкі. У 1648 г. стаў членам каралеўскай акадэміі жывапісу і адным з яе заснавальнікаў. Нароўні з Сімонам Вуэ з’яўляўся найбольш ушанаваным мастаком эпохі. З 1654 канкураваў з Шарлем Лебрэнам, удзельнічаў ва ўпрыгожванні палаца Цюільры пад яго кіраўніцтвам.

Да канца жыцця актыўна займаўся педагагічнай дзейнасцю. Не пакінуў друкарскіх прац, але захаваліся яго лекцыі і каментары, запісаныя ў 1660-х гадах Андрэ Феліб’енам.

«Патройны партрэт кардынала Рышэльё», 1637, Нацыянальная Галерэя, Лондан

З 1640 г. Шампань падпадае пад уплыў янсенізму. Пасля таго, як яго паралізаваная дачка цудоўнай чынам была загоена ў манастыры Пор-Раяль, у сценах якога яна жыла, Шампань напісаў нетыповую для яго працу — воціўную карціну «Ex-Voto de 1662», якая у наш час знаходзіцца ў Луўры, дзе ён намаляваў сваю дачку і маці-ігуменню. Сканаў мастак у Парыжы.

Працы[правіць | правіць зыходнік]

Шампань пакінуў досыць вялікую колькасць палотнаў, па большай частцы на рэлігійныя сюжэты, але з яго спадчыны найбольшую цікавасць для наступных пакаленняў уяўляюць партрэты, самымі знакамітымі з якіх апынуліся выявы Рышэльё. Таксама ён пісаў партрэты Мазарыні, Людовіка XIII, Кальбера, віконта Цюрэна, Карла II Англійскага, а таксама Блеза Паскаля, Вуацюра, архітэктараў Жака Лемерсье і Франсуа Мансара, і іншых значных асоб той эпохі.

У ранні перыяд творчасці знаходзіўся пад уплывам Рубенса, але з часам яго манера набывае большую сухасць і строгасць. У псіхалагічна завостраных, строгіх паводле стылю парадных партрэтах спалучаў рысы фламандскага рэалізму і ранняга французскага класіцызму. Яго партрэтны жывапіс у нашы часы шануецца вышэй рэлігійнага, які нічым не вылучаецца на фоне звычайных барочных палотнаў таго часу.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
  2. Philippe de Champaigne // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Philippe de Champaigne // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. а б в г д е ё https://rkd.nl/explore/artists/16305
  5. а б https://en.isabart.org/person/58941
  6. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  7. Philippe de Champaigne
  8. Philippe de ChampaigneOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
  9. Deutsche Nationalbibliothek Record #119233096 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  10. artist list of the National Museum of Sweden — 2016. Праверана 27 лютага 2016.
  11. а б https://www.britannica.com/biography/Philippe-de-Champaigne
  12. https://www.metmuseum.org/art/collection/search/438724

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • БЭ ў 18 тамах. Т.17, Мн., 2003, С.366 // Філіп дэ Шампень
  • Rosenberg P. Philippe de Champaigne. Milano: Fratelli Fabbri, 1966
  • Dorival B. Philippe de Champaigne, 1602—1674: la vie, l'œuvre, et le catalogue raisonné de l'œuvre. Paris: L. Laget, 1976
  • Lesné Cl. Philippe de Champaigne et Port-Royal. Paris: Seuil, 1995
  • Marin L. Philippe de Champaigne, ou, La présence cachée. Paris: Hazan, 1995
  • Philippe de Champaigne, 1602—1674: entre politique et dévotion/ Alain Tapie, Pierre-Nicolas Sainte-Fare-Garnot, eds. Paris: Réunion des musées nationaux, 2007.