Філіп I Руўрскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Філіп I Руўрскі
Philippe de Rouvre
Філіп I Руўрскі
Arms of Eudes de Bourgogne.svg
герцаг Бургундыі
1350 — 1361
Папярэднік Эд IV Бургундскі
Пераемнік Іаан II
граф Бургундскі і Артуа
1347 — 1361
Папярэднік Жанна II Артуа
Пераемнік Маргарыта I Французская
 
Дзейнасць манарх
Веравызнанне каталіцтва
Нараджэнне 5 жніўня 1346(1346-08-05)
Дыжон
Смерць 21 лістапада 1361(1361-11-21) (15 гадоў)
Шато дэ Рувес
Пахаванне
Род Капетынгі
Бацька Філіп Мансеньёр
Маці Жанна I Авернская
Жонка Маргарыта Фландрская
Дзеці не

Філіп I Руўрскі (фр.: Philippe de Rouvre; 5 жніўня 1346, Шато дэ Рувес — 21 лістапада 1361, Шато дэ Рувес) — граф Артуа і пфальцграф Бургундыі з 1347, герцаг Бургундыі з 1350, граф Аверні і Булоні з 1360, адзіны сын Жанны (1326—1360), графіні Аверні і Булоні, і Філіпа Мансеньёра (1323—1346), сына бургундскага герцага Эда IV.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1347 годзе атрымаў у спадчыну ад Жанны II, бабулі па бацькаўскай лініі, графства Артуа і пфальцграфства Бургундскае (Франш-Кантэ). Ад дзеда па бацькаўскай лініі ў 1350 годзе атрымаў у спадчыну Бургундскае герцагства. Ад маці — у 1360 годзе графствы Авернь і Булонь.

Герб Філіпа I

Быў жанаты (21 сакавіка 1356 года) на Маргарыце Дамп'ер. Памёр бяздзетным.

Філіп стаў апошнім бургундскім герцагам з дынастыі Капетынгаў. Праз два гады пасля яго смерці, у 1363 годзе кароль Францыі Іаан II Добры перадаў герцагства свайму сыну Філіпу II Смеламу, з дынастыі Валуа.

Графства Артуа і пфальцграфства Бургундскае адышлі яго цётцы Маргарыце Французскай.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Біяграфія (ням.)