Філіп I (герцаг Пармскі)
Філіп I Felipe I de Borbón | ||||
![]() | ||||
![]() | ||||
| ||||
---|---|---|---|---|
1748 — 1765 | ||||
Папярэднік | Марыя Тэрэзія Аўстрыйская | |||
Пераемнік | Фердынанд I | |||
Дзейнасць | арыстакрат | |||
Нараджэнне | 15 сакавіка 1720 Мадрыд, Іспанія | |||
Смерць | 18 ліпеня 1765 (45 гадоў) Алесандрыя, Італія | |||
Пахаванне | ||||
Род | Бурбоны | |||
Бацька | Філіп V | |||
Маці | Ізабела Фарнезэ | |||
Жонка | Марыя Луіза Елізавета Французская | |||
Дзеці | Ізабэла Пармская[d], Ferdinand, Duke of Parma[d] і Марыя-Луіза Пармская | |||
Ваенная служба | ||||
Званне | генерал | |||
Аўтограф | ![]() | |||
Узнагароды | ||||
Філіп I (ісп.: Felipe I de Borbón; 15 сакавіка 1720 — 18 ліпеня 1765) — іспанскі інфант, герцаг Пармскі, П'ячэнцскі і Гуастальскі (1748—1765) з дынастыі Бурбонаў. Сын караля Іспаніі Філіпа V і яго другой жонкі Ізабелы Фарнезэ. Заснавальнік Пармскай лініі Бурбонаў.
Маці Філіпа, Ізабела Фарнезэ, была адзіным дзіцем герцага Пармы і П'ячэнцы Адаарда II, і ўзяўшы шлюб, яна перадала правы на пармскі прастол іспанскім Бурбонам. У 1731 годзе герцагам Пармы і П'ячэнцы стаў старэйшы брат Філіпа дон Карлас, але ў 1735 годзе, пасля Вайны за польскую спадчыну, ён абмяняў герцагства з Габсбургамі на Неапаль і Сіцылію. Але паводле Аахенскага міру 1748 года Аўстрыя страціла Парму і П'ячэнцу і княства Гуастала. Герцагскі тытул вярнуўся да Бурбонаў і яго атрымаў дон Філіп. Ён стаў заснавальнікам лініі Пармскіх Бурбонаў.
Пасля некалькіх гадоў вайны герцагства было ў сумным становішчы, і каб падняць эканоміку Філіп I прызначыў міністрам Гіёма дзю Тыё. У 1768 годзе герцаг выгнаў езуітаў з Пармы і абвясціў канфіскацыю маёмасці каталіцкай царквы. Ён падтрымліваў развіццё навучання, адкрыў публічныя школы.
Сям'я[правіць | правіць зыходнік]
У 1739 годзе Філіп ажаніўся з Луізай Елізаветай Французскай (1727—1759), дачкой Людовіка XV і Марыі Ляшчынскай. Дзеці:
- Ізабела (1741—1763), жонка імператара Іосіфа II;
- Фердынанд (1751—1802), наступны герцаг Пармскі;
- Марыя Луіза (1751—1819), жонка караля Іспаніі Карла IV.
Памёр Філіп I 18 ліпеня 1765 года ў Алесандрыі, куды суправаджаў на вяселле сваю дачку Марыю Луізу. Яго спадчыннікам стаў сын Фердынанд I.