Філіял Нацыянальнага дзяржаўнага гуманітарнага ліцэя імя Якуба Коласа (Светлагорск)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Філіял Нацыянальнага дзяржаўнага гуманітарнага ліцэя імя Якуба Коласа
Тып школа
Заснаванне 1993
Скасавана 2001
Прычына скасавання змяненне «Палажэння аб ліцэях»
Ранейшыя назвы Філіял БГАКЦ у г. Светлагорску
Размяшчэнне Сцяг Светлагорска г. Светлагорск
Сцяг Гомельской обл. Гомельскай вобласці
Галіна агульная сярэдняя адукацыя

Філіял Нацыянальнага дзяржаўнага гуманітарнага ліцэя імя Якуба Коласа ў г. Светлагорску — установа агульнай сярэдняй адукацыі, якая дзейнічала ў 1993 — 2001 гг., першы ліцэй у Гомельскай вобласці. Да 1998 г. называлася «Філіял Беларускага гуманітарнага адукацыйна-культурнага цэнтра ў г. Светлагорску» (філіял БГАКЦ у г. Светлагорску).

З'яўляўся часткай Нацыянальнага дзяржаўнага гуманітарнага ліцэя імя Якуба Коласа (да 1998 — Беларускі гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтр, БГАКЦ), г. Мінск. Паводле дамовы паміж БГАКЦ і Светлагорскім гарадскім аддзелам адукацыі, філіял фінансаваўся з гарадскога бюджэту[1]. Адбыліся 5 выпускаў (19972001).

У 2001 гараддзел адукацыі спыніў фінансаванне, тлумачэнне — Міністэрства адукацыі не ўключыла ў новае «Палажэнне аб ліцэях» пункт пра філіялы. Выкладчыкі і навучэнцы праводзілі пікеты і інш. акцыі за захаванне ліцэйскага навучання[2]; філіял быў рэарганізаваны ў ліцэйскія класы школы № 1 Светлагорска, якія былі выпушчаны ў 20022003 гг.

Меў агульнагуманітарны ўхіл навучання: паглыблена выкладаліся беларуская і замежныя мовы, літаратура, гісторыя; шэраг курсаў па выбары: другая і трэцяя замежныя мовы, уводзіны ў логіку, псіхалогію, правазнаўства і г. д. Навучанне вялося з 8 — 9 да 11 кл. Навучэнцы — з г. Светлагорска і раёна, іншых раёнаў Гомельскай вобл. Дырэктар — Т. В. Маслюкоў, выкладчыкі — Л. І. Лазко, Я. П. Мухін, М. В. Цясёлкіна і інш.[3] Выпускнікі паступалі ў асноўным на спецыяльнасці грамадазнаўчага кірунку ў вышэйшыя навучальныя ўстановы Беларусі і інш. краін, у тым ліку ў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны, БДУ, ЕГУ, у Каледжы аб'яднанага свету[4], ва універсітэты Гановера (Германія), Сарбоны (Парыж) і інш.[5]

Зноскі

  1. Колас, У. Г. Лёс ліцэя. — СПб.: Невский простор, 2006. — 154 с. ISBN 5-94716-086-2.
  2. Ліцэісты Светлагорску пікетуюць гарвыканкам // Хартыя'97. 2001. 17 верасня.
  3. Сонечная галактыка ў светлым горадзе // Чырвоная змена. 1999. № 89.
  4. Раманцоў, В. Амерыканскі дыплом для нашай зямлячкі // Гомельская праўда. 2004. 15 ліпеня. С. 5.
  5. Раманцоў, В. Нашы людзі ў Сарбоне // Ранак-плюс: светлагорская газета. 2005. № 2. С. 1, 6, 7.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]