Фінал чэмпіянату Еўропы па футболе 2016

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фінал чэмпіянату Еўропы па футболе 2016
фр.: Finale du championnat d'Europe de football 2016
Турнір Чэмпіянат Еўропы па футболе 2016
д. ч.
Дата 10 ліпеня 2016
Стадыён Сцяг Францыі «Стад дэ Франс», Сен-Дэні
Ігрок матча Сцяг Партугаліі Пепэ
Арбітр Сцяг Англіі Марк Клатэнбург
Наведвальнасць 75 868
Надвор'е Хмарна
28 °C (82,4 °F)
Вільготнасць паветра 38%
2012
2020

Фінал чэмпіянату Еўропы па футболе 2016 (фр.: Finale du championnat d'Europe de football 2016) — футбольны матч, які адбыўся 10 ліпеня 2016 года на стадыёне Стад дэ Франс у Сен-Дэні, Францыя, які вызначыў пераможца чэмпіянату Еўропы 2016[1]. Матч скончыўся перамогай Партугаліі.

Пераможца Чэмпіянату Еўропы (Партугалія) атрымаў месца на Кубку Канфедэрацый, які пройдзе ў 2017 годзе ў Расіі.

Зборная Партугаліі заваявала права на выхад у фінал, калі 6 ліпеня перамагла зборную Уэльса з лікам 2:0 у асноўны час; зборная Францыі выйшла ў фінал пасля сваёй перамогі 7 ліпеня над зборнай Германіі з лікам 2:0 у асноўны час.

Раней Францыя двойчы брала ўдзел у фіналах Еўра: у 1984 годзе, у хатнім для сябе Еўра, французы абгулялі зборную Іспаніі, а праз 16 гадоў французская каманда выйграла зноў, адолеўшы ў фінале зборную Італіі (чэмпіянат Еўропы праходзіў у Бельгіі і Нідэрландах). Зборная Партугаліі ніколі ў сваёй гісторыі чэмпіянаты Еўропы не выйгравала, а ў фінале была толькі аднойчы: у хатнім для сябе Еўра партугальцы прайгралі галоўнай сенсацыі турніру — зборнай Грэцыі.

Усяго да гэтага моманту каманды сустракаліся 24 разы, прычым першая сустрэча паміж зборнымі здарылася ў 1926 годзе і скончылася перамогай «сініх» 4:2 (матч праходзіў у Тулузе і насіў таварыскі характар). З 24 сустрэч Францыя выйграла 18, Партугалія — 5, яшчэ адна сустрэча скончылася ўнічыю. Апошнюю перамогу над французамі партугальцы атрымалі ў 1975 годзе, наступныя 10 гульняў сканчаліся на карысць Францыі. Усе тры турнірныя сустрэчы таксама засталіся за французамі (паўфінал Еўра-1984, паўфінал Еўра-2000 і паўфінал чэмпіянату свету 2006)[2].

Зборная Партугаліі абгуляла зборную Францыі ў дадатковы час. Пераможны гол на 109-й хвіліне забіў Эдыр.

Шлях да фіналу[правіць | правіць зыходнік]

Партугалія Круг Францыя
Сапернік Вынік Групавая стадыя Сапернік Вынік
Ісландыя Ісландыя 1:1 Матч 1 Румынія Румынія 2:1
Аўстрыя Аўстрыя 0:0 Матч 2 Албанія Албанія 2:0
Венгрыя Венгрыя 3:3 Матч 3 Швейцарыя Швейцарыя 0:0
Каманда І У Н П ГЗ ГП +/- Ачкі
Венгрыя Венгрыя 3 1 2 0 6 4 +2 5
Ісландыя Ісландыя 3 1 2 0 4 3 +1 5
Партугалія Партугалія 3 0 3 0 4 4 0 3
Аўстрыя Аўстрыя 3 0 1 2 1 4 -3 1
Выніковае становішча
Каманда І У Н П ГЗ ГП +/- Ачкі
Францыя Францыя 3 2 1 0 4 1 +3 7
Швейцарыя Швейцарыя 3 1 2 0 2 1 +1 5
Албанія Албанія 3 1 0 2 1 3 -2 3
Румынія Румынія 3 0 1 2 2 4 -2 1
Сапернік Вынік Плэй-оф Сапернік Вынік
Харватыя Харватыя 1:0 (д. ч.) 1/8 фіналу Ірландыя Ірландыя 2:1
Польшча Польшча 1:1 (д. ч.) (5:4 пен.) Чвэрцьфіналы Ісландыя Ісландыя 5:2
Уэльс Уэльс 2:0 Паўфіналы Германія Германія 2:0

Матч[правіць | правіць зыходнік]

Стадыён[правіць | правіць зыходнік]

Фінал адбыўся на стадыёне Стад дэ Франс у Сен-Дэні, прыгарадзе Парыжа. Перад пачаткам матчу на стадыён выляцеў рой матылькоў, што выклікала некаторае раздражненне ігракоў і трэнераў. Адбылося гэта таму, што працаўнікі на стадыёне ў дзень матчу пакінулі асвятленне ўключаным, што і прыцягнула насякомых[3].

Агляд[правіць | правіць зыходнік]

Францыя зрабіла стаўку на хуткі гол і ўжо на старце гульні мела шэраг магчымасцей[4][5]. На восьмай хвіліне матчу капітан і лепшы бамбардзір зборнай Партугаліі Крыштыяну Раналду атрымаў траўму ў сутыкненні з французскім нападнікам Дымітры Пае. Ён спрабаваў працягнуць гульню, аднак усё ж быў заменены на 25 хвіліне; на поле выйшаў Рыкарду Куарэжма[6][7]. Sports Illustrated адзначыў, што Францыя магла забіць на 10-й, 34-й, 66-й і 84-й хвілінах[5]. У другім тайме Партугалія зрабіла астатнія дзве замены, на поле выйшлі Жуан Матынью і Эдыр; Дзідзье Дэшам таксама зрабіў у другім тайме дзве замены, выпусціўшы на поле Кінгслі Камана і Андрэ-П'ера Жыньяка. Галявыя шанцы ў Партугаліі з'явіліся толькі ў дадатковы час. Спачатку Рафаэл Герэйру патрапіў у перакладзіну са штрафнога[8], а другі шанец быў рэалізаваны: Эдэр далёкім ударам уразіў браму Уго Льярыса на 109-й хвіліне. Эдыр патрапіў даклдана ў правы ніжні вугал брамы[5]. Дэшам паспрабаваў пераламаць ход матчу, выпусціўшы на астатнія 10 хвілін матчу нападаючага Антані Марсьяля, аднак і гэта не дапамагло — зборная Партугаліі ўпершыню ў сваёй гісторыі стала чэмпіёнам Еўропы[8][9].

Матч[правіць | правіць зыходнік]

10 ліпеня, 2016
Партугалія Партугалія 1:0 (0:0) (д. ч.) Францыя Францыя Стад дэ Франс, Сен-Дэні
Суддзя: Англія Марк Клатэнбург
Эдыр Гол на 109 хвіліне 109'
Форма
Партугалія
Форма
Францыя
Сцяг Партугаліі
ПАРТУГАЛІЯ:
БР 1 Руй Патрысью Папярэджаны на 120+3 хвіліне 120+3'
АБ 4 Жазэ Фонты Папярэджаны на 119 хвіліне 119'
АБ 21 Седрык Суарыш Папярэджаны на 34 хвіліне 34'
АБ 3 Пепэ
АБ 5 Рафаэл Герэйру Папярэджаны на 95 хвіліне 95'
ПЗ 10 Жуан Марыу Папярэджаны на 63 хвіліне 63'
ПЗ 14 Вільям Карвалью Папярэджаны на 98 хвіліне 98'
ПЗ 16 Рэнату Саншыш Заменены 79'
ПЗ 23 Адрыен Сілва Заменены 66'
НП 17 Нані
НП 7 Крыштыяну Раналду Капітан каманды Заменены 25'
Замены:
НП 20 Рыкарду Куарэжма Выйшаў на замену 25'
ПЗ 8 Жуан Матынью Выйшаў на замену 66'
ПЗ 9 Эдыр Выйшаў на замену 79'
Трэнер:
Фернанду Сантуш
Сцяг Францыі
ФРАНЦЫЯ:
БР 1 Уго Льярыс Капітан каманды
АБ 19 Бакары Санья
АБ 22 Самюэль Умціці Папярэджаны на 80 хвіліне 80'
АБ 21 Ларан Касельні Папярэджаны на 107 хвіліне 107'
АБ 3 Патрыс Эўра
ПЗ 15 Поль Пагба Папярэджаны на 115 хвіліне 115'
ПЗ 18 Муса Сісако Заменены 110'
ПЗ 14 Блез Мацюідзі Папярэджаны на 97 хвіліне 97'
НП 7 Антуан Грызман
НП 8 Дымітры Пае Заменены 58'
НП 9 Аліўе Жыру Заменены 78'
Замены:
ПЗ 20 Кінгслі Каман Выйшаў на замену 58'
НП 10 Андрэ-П’ер Жыньяк Выйшаў на замену 78'
НП 11 Антані Марсьяль Выйшаў на замену 110'
Трэнер:
Дзідзье Дэшам

Памочнікі суддзі:
Сцяг Англіі Сайман Бек
Сцяг Англіі Джэйк Колін
Рэзервовы суддзя:
Сцяг Венгрыі Віктар Кашаі
Дадатковыя памочнікі суддзі:
Сцяг Англіі Энтані Тэйлар
Сцяг Англіі Андрэ Марынер
Рэзервовы арбітр:
Сцяг Венгрыі Дзьёрдзь Рынг

Статыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка Сцяг Партугаліі Партугалія Сцяг Францыі Францыя
Удары (у створ) 9 (3) 18 (7)
Парушэнні 12 13
Вуглавыя 5 9
Афсайды 1 2
Уладанне мячом 47 % 53 %
Жоўтыя карткі 6 4
Чырвоныя карткі 0 0
Колькасць пасоў (дакладных) 575 (496) 710 (644)

Зноскі

  1. UEFA Euro 2016 Final
  2. MATCHES → international football match results of France v Portugal. European Football. Праверана 8 July 2016.
  3. Portugal 1–0 France, AET. Праверана 11 July 2016.
  4. Eder scores winning goal as Portugal stun France to win Euro 2016. ESPN.
  5. а б в "Watch: Portugal wins Euro 2016 on Eder's goal". Sports Illustrated. Праверана 11 July 2016.
  6. "Euro 2016: Portugal beat France to lift European title". Al Jazeera. Праверана 11 July 2016.
  7. Euro 2016 final key moments: Eder's late stunner, Gignac hits post, Cristiano Ronaldo injured. Eurosport (10 ліпеня 2016). Праверана 11 July 2016.
  8. а б "Portugal beat France to win Euro 2016 final with Éder's extra-time goal (min-by-min)". The Guardian. Праверана 10 July 2016.
  9. Portugal 1 France 0. BBC Sport (10 ліпеня 2016). Праверана 11 July 2016.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]