Фінансавы рынак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фінансавыя рынкі
Рынак каштоўных папер
Рынак аблігацый
Аблігацыя
дзяржаўная, муніцыпальная
Карпаратыўная аблігацыя
Рынак акцый
Акцыя
Прывілеяваная акцыя
Звычайная акцыя
Фондавая біржа
Вытворныя фінансавыя інструменты
Крэдытны дэфолтны своп
Апцыён
Ф'ючэрс
Форвардны кантракт
Своп
Валютны рынак
Форэкс
Спот
Рынак капіталаў (Фондавы дылінг)
Грашовы рынак (Money market)
Вэксаль
казначэйскі, агенцкі, муніцыпальны,
камерцыйны, банкаўскі
Дэпазітны сертыфікат
Ашчадны сертыфікат
Дагавор РЭПО
Паявы інвестыцыйны фонд (ПІФ)
Рынак каштоўных (банкаўскіх) металаў
Рынак нерухомасці (Рыелтар)
Рынак страхавання

Фінансавы рынак (ад лац.: financia — наяўнасць, даход) у эканамічнай тэорыі — сістэма адносін, якая ўзнікае ў працэсе абмену эканамічных выгод з выкарыстаннем грошай у якасці актыву-пасярэдніка.

На фінансавым рынку адбываецца мабілізацыя капіталу, прадастаўленне крэдыту, ажыццяўленне абменных грашовых аперацый і размяшчэнне фінансавых сродкаў у вытворчасці. А сукупнасць попыту і прапановы на капітал крэдытораў і пазычальнікаў розных краін утварае сусветны фінансавы рынак.

Гістарычна сфармаваліся дзве асноўныя мадэлі фінансавых рынкаў: фінансавая сістэма, арыентаваная на банкаўскае фінансаванне — bank based financial system, так званая кантынентальная мадэль, — і фінансавая сістэма, арыентаваная на рынак каштоўных папер і сістэму інстытуцыйных інвестараў (страхавыя кампаніі, інвестыцыйныя і пенсійныя фонды) — market based financial system, або англа-амерыканская мадэль. Для англа-амерыканскай мадэлі характэрная арыентацыя на публічнае размяшчэнне каштоўных папер і высокі ўзровень развіцця другаснага рынку, які па аб’ёме значна больш другаснага рынку краін кантынентальнай Еўропы. Для кантынентальнай мадэлі характэрны высокі ўзровень канцэнтрацыі акцыянерных капіталаў пры невялікай колькасці акцыянераў і непублічна размяшчэння каштоўных папер, а другасны рынак не так развіты. У канцы ХХ — у пачатку ХХІ стагоддзяў у многіх еўрапейскіх краінах фінансавыя рынкі пачалі набываць рысы англа-амерыканскай мадэлі, і адбываецца паступовае збліжэнне, канвергенцыя кантынентальнай і англа-амерыканскай мадэляў фінансавых рынкаў.

Фінансавы рынак падзяляецца на:

  • Фондавы рынак
  • Тэрміновы рынак
  • Грашовы рынак
  • Рынак капіталаў
  • Валютны рынак (Forex)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]