Фінляндыя на конкурсе песні Еўрабачанне 2012
Фінляндыя ўдзельнічала ў конкурсе песні Еўрабачанне 2012 у Баку, Азербайджан, прадставіўшы свайго выканаўцу Пернілу Карлсан з песняй «När jag blundar», абранай з дапамогай нацыянальнага адборачнага конкурсу Uuden Musiikin Kilpailu (UMK), арганізаванага Фінскім нацыянальным тэлеканалам YLE.
Нацыянальны фінал[правіць | правіць зыходнік]
На наступны дзень пасля завяршэння конкурсу песні Еўрабачанне 2011, які прайшоў у нямецкім горадзе Дзюсельдорфе тэлеканал YLE пацвердзіў удзел Фінляндыі ў конкурсе песні Еўрабачанне 2012 у Баку.[1]
У 2012 годзе тэлерадыёканал YLE вырашыў змяніць фармат свайго нацыянальнага адборачнага конкурсу, які атрымаў назву «Uuden Musiikin Kilpailu» (UMK), падчас якога кожны жадаючы мог падаць сваю заяўку на ўдзел у конкурсе да 15 жніўня 2011 года і даслаць свой дэмазапіс на тэлеканал YLE.
Новы музычны конкурс завяршыўся 25 лютага 2012 года ў Хельсінкі на агульнанацыянальным фінале. Конкурс уключаў у сябе выбар журы, праслухоўвання, канцэрты ў клубах, і заключную частку, якая прайшла ў сталіцы Фінляндыі ў Хельсінкі ў канцы лютага. Вядучымі фіналу былі Гана Лаінта і Іона Картэсмакі.[2]
Па правілах конкурсу адзін з аўтараў песень павінен мець фінскае грамадзянства або мець нерухомасць на тэрыторыі Фінляндыі. Ад аднаго выканаўца магла быць паслана толькі адна песня, якая не магла пры гэтым ўдзельнічаць у нацыянальным адборы іншых краін.[3]
3 кастрычніка 2011 года, па паведамленнях тэлеканала YLE, было прынята 540 заявак на ўдзел у конкурсе.[4] 24 кастрычніка 2011 года YLE паведаміў, што фінал пройдзе ў Helsinki Ice Hall.[5] 31 кастрычніка 2011 года YLE абвясціў 40 песень, з якіх пасля ў фінал конкурсу прайшлі 12 выканаўцаў. Адзін выканаўца быў абраны тэлегледачамі, павялічыўшы лік фіналістаў да 13 удзельнікаў.
Выканаўца | Песня | Словы / Музыка |
---|---|---|
Aili | «Mun Taivas» | |
Aura Pineda | «Kunpa Vois» | |
Freeman & Uusi Fantasia | «Noitanainen» | |
Leola | «Rytmit Rikkoutuu» | |
Iconcrash | «We Are The Night» | |
Jari & Taika | «Aamuyön ikuisuus» | |
Kaisa Vala | «Habits Of Human Beings» | |
Kirahvi Nimelta Tuike | «Sinisulkien Viimeinen» | |
Mica Ikonen | «Antaa mennä» | |
Перніла Карлсан | «När jag blundar» | |
Stig | «Laululeija» | |
Ville Eetvartti | «Lasikaupunki» |
На конкурсе Еўрабачанне[правіць | правіць зыходнік]
Фінляндыя прымала ўдзел у першым паўфінале конкурсу, які адбыўся 22 мая 2012 года.
Галасы ад Фінляндыі[правіць | правіць зыходнік]
Вынікі галасавання ад Фінляндыі ў прамым эфіры аб'яўляў лідар фінскай монстр-рок-групы Lordi.[6]
Першы паўфінал[правіць | правіць зыходнік]
|
Фінал[правіць | правіць зыходнік]
|
Зноскі
- ↑ Finland: Selection format revamped(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 19 мая 2011. Праверана 25 студзеня 2014.
- ↑ Finland's contenders online!(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 лістапада 2013. Праверана 25 студзеня 2014.
- ↑ Finland: New music contest to select Eurovision entry(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 23 чэрвеня 2011. Праверана 25 студзеня 2014.
- ↑ Finland: Record number of submissions for UMK, many newcomers(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 6 кастрычніка 2011. Праверана 25 студзеня 2014.
- ↑ Repo, Juha. Finland: UMK final will take place in Helsinki Ice Hall . Esctoday.com (24 кастрычніка 2011). Архівавана з першакрыніцы 28 снежня 2011. Праверана 25 студзеня 2014.
- ↑ Mr. Lordi будет объявлять финские баллы на Евровидении // Сайт тэлерадыёкампаніі Yleisradio Oy. Novosti po-russki. — 18 мая 2012.(Праверана 1 кастрычніка 2023)