Фін Ронэ
Фін Ронэ | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 20 снежня 1899[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 студзеня 1980[1][2] (80 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Martin Rønne[d] |
Жонка | Jackie Ronne[d] |
Род дзейнасці | падарожнік-даследчык, афіцэр |
Узнагароды | |
![]() |
Фін Ронэ (англ.: Finn Ronne, нарв. Finn Rønne; 20 снежня 1899-12 студзеня 1980) — амерыканскі палярны даследчык нарвежскага паходжання, удзельнік і кіраўнік пяці экспедыцыі ў Антарктыду і Арктыку, вядомы даследаваннямі паўднёва-заходняй часткі мора Уэдэла і адкрыццём шэльфавага ледавіка Ронэ — другога па плошчы шэльфавага ледавіка ў свеце. Паводле яго слоў, «апошні з вялікіх палярных даследчыкаў» (англ.: «The last of the great polar explorers»).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 20 снежня 1899 года ў Хартэне (Нарвегія) у сям’і Марціна Ронэ (нарв. Martin Rønne, 1861—1932) — вандроўцы, палярнага даследчыка, удзельніка палярных экспедыцый Руаля Амундсена да Паўднёвага полюса, першай антарктычнай экспедыцыі Рычарда Бэрда (1928—1930).
Скончыў тэхнічны каледж Хортэна па спецыяльнасці інжынер карабельных канструкцый (праектаванне карабельных кацельняў установак). У 1923 годзе эміграваў у Злучаныя Штаты Амерыкі. Там ён уладкаваўся на працу ў сталеліцейную кампанію Bethlehem Steel (Нью-Джэрсі), у 1924 годзе перабраўся ў Пітсбург, дзе наступныя пятнаццаць гадоў працаваў інжынерам у Westinghouse Electric. У 1929 годзе атрымаў амерыканскае грамадзянства.
У 1933—1935 і 1939—1941 гадах прыняў удзел у антарктычных экспедыцыях Рычарда Бэрда. У час Другой сусветнай вайны служыў у ВМФ ЗША. Да канца вайны даслужыўся да звання капітана. У 1946—1948 гадах узначаліў уласную даследчую антарктычную экспедыцыю, у якой яго суправаджала жонка Эдыт Ронэ, якая стала разам з Джэні Дарлінгтан (англ.: Jennie Darlington) — жонкай пілота экспедыцыі, першай жанчынай, якая правяла ў Антарктыдзе зімоўку.
У 1957—1958 гадах у межах правядзення Міжнароднага геафізічнага года Ронэ ўзначаліў экспедыцыю ў моры Уэдэла, задачай якой было нанясенне на карту многіх недаследаваных тэрыторый Антарктыды і разгортванне адной з сямі амерыканскіх палярных станцый для правядзення комплексных навукова-даследчых работ (аперацыя Deep Freeze). У 1962 годзе ён кіраваў невялікай прыватнай экспедыцыяй на Шпіцберген, а ў 1971 годзе — на шасцідзесяцігадовую гадавіну дасягнення Амундсенам Паўднёвага полюса, наведаў Антарктыду апошні раз — разам у жонкай яны пабывалі на палярнай станцыі Амундсен-Скот і сталі першай сямейнай парай, якая пабывала на Паўднёвым полюсе Зямлі.
У перапынках паміж палярнымі экспедыцыямі Фін Ронэ чытаў лекцыі на палярную тэматыку, з’яўляўся кансультантам ВМФ ЗША, прыняў удзел у арганізацыі першых камерцыйных круізаў да берагоў Антарктыды, напісаў некалькі кніг — «Пакарэнне Антарктыкі» (англ.: Antarctic Conquest) (1949). Command (1958), «Антарктычная экспедыцыя Ронэ» (англ.: Ronne Expedition to Antarctica) (1970), «Антарктыка. Мой лёс» (англ.: Antarctica, My Destiny) (1979). За свой вялікі ўклад у геаграфічныя даследаванні і развіццё навукі, а таксама за ваенныя заслугі ён быў узнагароджаны медалём за службу ў Антарктыцы, памятным медалём за другую антарктычную экспедыцыю Бэрда, ордэнам Легіён гонару, ордэнам Святога Олафа, а таксама іншымі дзяржаўнымі ўзнагародамі.
Фін Ронэ памёр 12 студзеня 1980 года ў сне ад сардэчнай недастатковасці ў сваім доме ў Бетэсдзе (штат Мэрыленд). Пахаваны на Арлінгтонскіх нацыянальных могілках.
У гонар Фіна Ронэ Амерыканскім клубам падарожнікаў заснавана памятная ўзнагарода (англ.: The Finn Ronne Memorial Award), якая ўручаецца за «індывідуальныя заслугі ў галіне палярных даследаванняў у духу Фіна Ронэ».
Зноскі
- ↑ а б Finn Ronne // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б I Usa Ronne // Norsk biografisk leksikon — Kunnskapsforlaget. — ISSN 2464-1502 Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Ронне Финн // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ https://ancexplorer.army.mil/publicwmv/index.html#/arlington-national/