Фірнавая мяжа
Фірнавая мяжа, (фірнавая лінія) — ніжняя мяжа вобласці фірнавага жыщлення на ледавіку, дакладней — мяжа распаўсюджвання старога фірна. У канцы летняга сезону аддзяляе вобласць ледніка, пакрытую фірнам, ад аголенага лёду. Часам супадае з мяжой харчавання ледавіка, але часта паміж імі знаходзіцца паласа накладзенага лёду (зона ледзянога харчавання).
Вышыня фірнавай лініі залежыць ад кліматычных умоў і рэльефу: колькасці цвёрдых і вадкіх атмасферных ападкаў, інтэнсіўнасці раставання і выпарэння снегу, паўторнага замярзання адталай вады, метэлевага і лавіннага пераразмеркавання снегу.
Напрыклад, на востраве Грэнландыя фірнавая мяжа на леднікоым покрыве ляжыць на вышыні 1200-1500 м. У гарах кітайскай часткі Паміра ледавікі спускаюцца да 4400 м, а іх фірнавая мяжа пралягае на вышыні 5200 м. На хрыбце Кодар, размешчаным у зоне БАМа, фірнавая лінія праходзіць на вышыні 2400 м, а язык ледніка спускаецца да 2200 м.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гляциологический словарь / Под ред. В. М. Котлякова. — Л.: Гидрометеоиздат, 1984. — 527 с.
- Тронов М. В. Вопросы горной гляциологии. — М.: Географгиз, 1954.— 276 с.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Фірнавая мяжа на Вікісховішчы |