Фітацэноз
Фітацэноз — (раслінная супольнасць) — усякая сукупнасць раслін на даным участку тэрыторыі, якая знаходзіцца ў стане ўзаемазалежнасці і характарызуецца як вызначаным складам і будовай, так і вызначанымі ўзаемаадносінамі з асяроддзем. Фітацэноз з'яўляецца часткай біягеацэноза і можа адзначаць яго межы.
Гэта дынамічная сістэма, якая змяняецца на працягу года і па гадах (гл. дынаміка расліннасці). Пад уздзеяннем экалагічных фактараў адбываецца змена фітацэнозаў (сукцэсія)
Цэнаэлементы[правіць | правіць зыходнік]
Цэнаэлементы, ці мерацэнозы — адзінкі функцыянальнай структуры фітацэноза. Гэта абмежаваныя ў прасторы і часе часткі фітацэноза, элементы вертыкальнай і гарызантальнай неаднароднасці фітацэнозаў. Да асноўных цэнаэлементаў адносяць ярусы, мікрагрупоўкі, сінузіі, цэнапапуляцыі, кансорцыі.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Маладаўскі А. А. Фітацэноз // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 418. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (Т. 16).