Фітнес

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Веласіпедысты-аматары
Гульня ў міні-футбол

Фі́тнес (англ.: fitness, ад дзеяслова «to fit» — адпавядаць, быць у добрай форме) — у шырэйшым сэнсе — гэта агульная фізічная падрыхтаванасць арганізма чалавека.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Фізічная падрыхтаванасць складаецца з наступных элементаў:

Кірункі[правіць | правіць зыходнік]

Пілонная гімнастыка
Фітнес на роліках
Аквааэробіка
Фітбокс
Зумба-аэробіка
Дзіцячы фітнес, Галівуд
  • Танец на шасце (pole dance), [1]) — практыкаванні на пілоне для танцаў, сумесі эратычнага танца і элементаў спартыўнай гімнастыкі, скіраваныя на ўмацаванне ўсіх груп цягліц. Па пол-дэнсу праводзяцца Чэмпіянаты свету.
  • Стэп-аэробіка — тып аэробікі з выкарыстаннем адмысловай стэп-платформы, якая дазваляе выконваць базавыя рухі разам з крокамі і прыскокамі на яе і праз яе ў розных кірунках. Стэп-аэробіка выдатна пасуе для прафілактыкі і лячэння астэапарозу і артрыту, а таксама для ўмацавання цягліц ног і акрыяння пасля пашкоджанняў калена.
  • Фітнес-катанне на ролікавых каньках. Энергічнае катанне на ролікавых каньках спальвае больш калорый, чым бег (у сярэднім 374 калорыі ў бегу супраць 425 на роліках за 30 хвілін)[2]. Нагрузка на суставы і хрыбетнік пры катанні на роліках у разы меншая.
  • Аквааэробіка — тып фітнесу, што агадвае выкананне фізічных практыкаванняў у вадзе пад музычнае суправаджэнне і спалучае сабою нагрузкі на ўсе асноўныя групы цягліц чалавека, чым тлумачыцца высокая эфектыўнасць заняткаў.
  • Памп-аэробікасілавыя заняткі з выкарыстаннем міні-штангі «barbell». На занятках памп-аэробікай усе практыкаванні выконваюцца ў высокім тэмпе пад музыку. Танцавальныя элементы выняты, заміж іх выкарыстоўваюць розныя жымы, нахілы, прысяданні. Падчас выканання такіх практыкаванняў прапрацоўваюцца ўсе групы цягліц.
  • BOSU — параўнальна новы тып фітнесу (бярэ пачатак з 1999 года[3]). Атрымаў сваю назву ад спартыўнага снарада «BOSU balance trainer», які формай напамінае палову гумовага мяча (паўсферу). Сваю назву гэты тып інвентару атрымаў ад акроніма «BOth Sides Up»[4] — гэта азначае «ўжыванне абодвух бакоў». Гэты спартыўны снарад можа выкарыстоўвацца з двух бакоў: паўсферай угару ці ўніз. Практыкаванні выконваюцца на няўстойлівай паверхні, што вельмі эфектыўна. Занятак на BOSU напамінае стэп-аэробіку — шмат падобных практыкаванняў, аднак складаная харэаграфія на іх адсутнічае, бо, выконваючы той ці іншы рух, даводзіцца яшчэ і працаваць над захаваннем раўнавагі.
  • Танец жывата — прапрацоўвае прэс, спальвае лішні тлушч на жываце і сцёгнах.
  • Каланетыка — адзін з камерцыйных кірункаў фітнесу. Практыкаванні каланетыкі грунтуюцца на асанах ёгі і статычных нагрузках, што чаргуюцца з расцяжэннем цягліц.
  • Скандынаўская хада (ад анг. Nordic Walking), даслоўна — Хада з палкамі (фін. sauvakävely, ад sauva — «палка» і kävely — «хада», «шпацыр») — тып фізічнай актыўнасці, у якой ужываюцца пэўная методыка занятку і тэхніка хады з дапамогай адмыслова распрацаваных палак. Напрыканцы 1990-х стала папулярнай ва ўсім свеце. Сустракаюцца таксама назвы «паўночная хада», «фінская хада», «нардычная хада».
  • Кросфіт — комплекс фітнес-практыкаванняў, распрацаваных больш за 20 гадоў таму былым гімнастам Грэгам Гласманам (ЗША), які адчыніў у 2001 годзе ў Каліфорніі (ЗША) сваю першую залу для кросфіту. Спачатку кросфіт выкарыстоўвалі для фізічнай рыхтоўлі пажарнікаў, але неўзабаве ён набыў папулярнасць. Кросфіт падзяляецца на «фізкультурны» (для большасці людзей) і «спаборніцкі» (для элітных атлетаў, прафесійных спартсменаў). Трэнераванні складаюцца з элементаў з інтэрвальных трэнераванняў высокай інтэнсіўнасці, цяжкай атлетыкі, лёгкай атлетыкі, пліяметрыкі, паўэрліфтынга, гімнастыкі, гіравага спорту і іншых відаў спорта і фізічнай дзейнасці. «Наша спецыялізацыя — не спецыялізавацца», — кажа Грэг Гласман. Кросфіт практыкуецца чальцамі больш за дзесяць тысяч спецыялізаваных залаў (названых «боксамі»), палова з якіх змесцавана ў ЗША.
  • Фітбол-аэробіка — сілавыя практыкаванні і практыкаванні на расцяг выконваюцца з выкарыстаннем вялікага надзіманага мяча фітбола. Гэты тып аэробікі ўмацоўвае цягліцы, развівае каардынацыю рухаў і гнуткасць, паляпшае постаць.
  • Слайд-аэробіка — комплекс практыкаванняў атлетычнай скіраванасці з выкарыстаннем адмысловага кілімка са слізкай паверхняй — слайд-дошкі. Большасць практыкаванняў напамінае рухі канькабежца і скіравана на развіццё цягліц ніжняй часткі цела, а таксама агульнай цягавітасці, пачуцця раўнавагі і каардынацыі. Слайд-аэробіка — аптымальны тып аэробікі для кабет, якія жадаюць пазбыцца ад лішніх кілаграмаў у вобласці сцёгнаў.
  • Пілатэс — сістэма фізічных практыкаванняў, распрацаваная Джозафам Пілатэсам, і названая яго імем, уяўляе сабою комплекс з плыўных рухаў, скіраваных на паляпшэнне гнуткасці цела, умацаванне асобных цягліц і арганізма цалкам. Падчас занятку працуюць не толькі буйныя павярхоўныя цягліцы, але і дробныя глыбокія — то бок тыя, якія патрабуюць адменнага падыходу і спецыфічных трэнераванняў. Апроч асабліва аздараўленчага кірунку, пілатэс — аднаўленчы сродак пасля розных траўмаў — у прыватнасці, пакалечанняў хрыбетніка.
  • Фітнес-ёга — інтэграцыя старажытнай гімнастыкі і здаровага ладу жыцця, з сучаснага пункту погляду. Урокі зводзяцца, галоўным чынам, да слушнага выканання пастаў і агульнага трэнеравання цела.
  • Фітбокс спалучае ў сабе аэробіку і тайскі бокс. Пад рытмічную музыку і падтрымваючы высокі тэмп, спартсмен наносіць удары па баксёрскай грушы — тым самым пры выкананні практыкаванняў задзейнічаюцца як рукі, гэтак і ногі.
  • Зумба-аэробіка уяўляе сабою комплекс танцавальных рухаў на грунце базавых крокаў. Яна ўмацоўвае цягліцы ніжняй часткі цела, стымулюе працу сэрцава-судзіннай сістэмы, паляпшае каардынацыю рухаў і постаць, спальвае лішнія калорыі і, адпаведна, лішнюю вагу.
  • Стрэтчынг — комплекс практыкаванняў скіраваных на расцяжэнне цягліцавай тканкі, што вядзе да падвышэння эластычнасці і здымання напругі з прапрацаваных груп цягліц.

У залежнасці ад ключавога стылю танца вылучаюць:

    • Фанк-аэробіку (кардыяфанк);
    • Сіці-джэм;
    • Хіп-хоп;
    • Лацін (сальса-аэробіку);
    • Афра-джаз;
    • Рускі фолк;
    • Джаз-мадэрн і г.д.

Трэнераванні вядуць ў хуткім тэмпе пад музыку, што адпавядае таму ці іншаму стылю. Танцавальная аэробіка вельмі прывабная, эмацыйная і мае вялікія перспектывы, аднак у навікоў увесь час узнікаюць цяжкасці з каардынацыяй уласнага цела.

Аздараўленчая методыка[правіць | правіць зыходнік]

У вузкім сэнсе фітнес — гэта аздараўленчая методыка, што дазваляе змяніць формы цела і яго вагу і надоўга замацаваць дасягнуты вынік. Яна складаецца з фізічных трэнераванняў у спалучэнні са слушна падабранай дыетай. І практыкаванні, і дыета у фітнесе падбіраюцца індывідуальна — у залежнасці ад супрацьпаказанняў, веку, стану здароўя, будовы і адметнасцяў цела.

Існуе таксама шэраг спаборніцкіх спартыўных дысцыплін (фітнес, атлетычны фітнес, боды-фітнес і г.д.), якія маюць агульную назву фітнес і з’яўляюцца варыянтамі (катэгорыямі) спаборніцкага бодыбілдынгу[5].

Жаночы атлетычны фітнес, на фота Наталля Быстрова

У сувязі з узростам папулярнасці новых, так званых экстрэмальных відаў спорта, некаторыя методыкі падрыхтоўкі, прынятыя ў іх, ужываюцца ў якасці аднаго з тыпаў фітнесу.

Фітнес увайшоў у беларускую моду з адкрыццём меж і перабудовай. Беларускае слова «фітнес» з’яўляецца транслітарацыяй англійскага слова fitness.

У апошнія гады ва ўсім свеце сярод дзяўчын набірае папулярнасць фітнес-матывацыя, якая ставіць галоўнай мэтай стварэнне ідэальнай фігуры. Яркімі прадстаўнікамі гэтага кірунку з’яўляюцца інструктары Джэніфер Ніколь Лі, Джэн Сэлтар, Ана Чэры і іншыя.[6][7][8][9][10]

Фітнес-матывацыя; на фота — Джэніфер Ніколь Лі

У Расійскай Федэрацыі з 2013 года збіраюць навуковыя канферэнцыі па фітнесе. Арганізатар — Расійскі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры, спорту, моладзі і турызму.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Сюзанна Шлозберг, Лиз Непорент Фитнес для «чайников» — М.: «Диалектика», 1999. — С. 272. — ISBN 1-56884-866-8.
  • Corbin C. B., Lindsey R. Concepts of physical fitness with laboratories. 8th edition, WCB Brown&Benchmark publishers, 1994. ISBN 0-697-12611-0