Фіялка Рывініуса
Фіялка Рывініуса | |||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||
Viola riviniana Rchb. | |||||||||||||||
|
Фіялка Рывініуса[1] (Viola riviniana) — шматгадовая травяністая расліна роду фіялка (Viola) сямейства фіялкавыя (Violaceae).
Марфалагічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Мнагалетнік вышынёй 5—15 см з доўгім, паўзучым карэнішчам.
Сцябло прамое або узыходнае, разгалінаванае ля асновы.
Лісце прыкаранёвае — доўгачарашковае, яйкападобнае, тупое, гародчатае; верхняе — кароткачарашковае, меншага памеру. Прылісткі ланцэтныя, з доўгімі махрамі.
Кветкі абодваполыя, сіметрычныя, на доўгіх кветаножках, з 5 пялёсткамі. Чашалісцікі шырокаланцэтныя, з вялікімі, сэрцападобнай прыдаткамі. Пялёсткі венчыка светла-ліловыя, у сярэдзіне белыя, шыроказваротнаяйкападобныя, з тупым белым шпорцам.
Цвіце ў красавіку—чэрвені.
Плод — трохстворчатая каробачка.
Геаграфічнае распаўсюджанне
[правіць | правіць зыходнік]Распаўсюджаная ў Еўропе, Паўночнай Афрыцы і на захадзе Азіі ў галінах міжземнаморскага, умеранага і марскога клімату. Святлалюбівая. Расце на сухіх, багатых мінеральнымі рэчывамі глебах: на травяністых палянах, лугах, сярод кустоў, па ўзлесках светлых лясоў. Ценевынослівая расліна, мезафіт, мезатроф, эўтроф[2].
Класіфікацыя
[правіць | правіць зыходнік]Таксанамія
[правіць | правіць зыходнік]яшчэ 34 сямействы (па Сістэме APG III) |
яшчэ каля 200 відаў | ||||||||||||
парадак Вербакветныя | род Фіялка | ||||||||||||
аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя | сямейства Фіялкавыя | від Фіялка Рывініуса | |||||||||||
яшчэ 58 парадкаў кветкавых раслін (па Сістэме APG III) |
яшчэ каля 15 родаў | ||||||||||||
Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 142. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Фиалка Ривинуса: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.) (Праверана 6 ліпеня 2023)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Рандушка Д., Шомшак Л., Габерова И. Цветовой атлас растений. — Братислава: Обзор, 1990. — 416 с. — ISBN 80-215-0068-9
- Губанов И. А., Киселёва К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н. 919. Viola riviniana Reichenb. — Фиалка Ривиниуса // Иллюстрированный определитель растений Средней России. В 3-х томах. — М.: Т-во науч. изд. КМК, Ин-т технолог. иссл, 2003. — Т. 2. Покрытосеменные (двудольные: раздельнолепестные). — С. 574. — ISBN 9-87317-128-9.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Фиалка Ривинуса: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.) (Праверана 6 ліпеня 2023)
- Viola riviniana Rchb. (Фиалка Ривиниуса) у базе біяразнастайнасці на сайце інфармацыйна-аналітычнай сістэмы «ООПТ России». (руск.) (Праверана 6 ліпеня 2023)