Францішак Далмат-Ісайкоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Ф.Д. Ісакоўскі)
Францішак Далмат-Ісайкоўскі
Герб «Прус I»
Герб «Прус I»
9-ы пісар скарбовы літоўскі
10 сакавіка 1623 — 15 снежня 1640
Папярэднік Ян Далмат-Ісайкоўскі
Пераемнік Габрыэль Караль Кімбар
3-і смаленскі біскуп
14 лютага 1650 — 1654
Папярэднік Пётр Парчэўскі
Пераемнік Геранім Уладзіслаў Сангушка

Нараджэнне 1599(1599)
Смерць 31 мая 1654(1654-05-31)
Род Далматы-Ісайкоўскія
Бацька Ян Дзмітрыевіч Далмат-Ісайкоўскі
Веравызнанне Каталіцкая Царква[1]
Дзейнасць каталіцкі святар, каталіцкі біскуп

Франці́шак Далма́т-Ісайкоўскі (1599 — 31 мая 1654) — рэлігійны і дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. З шляхецкага роду Далматаў-Ісайкоўскіх, сын Яна Дзмітрыевіча Далмата-Ісайкоўскага.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў са шляхецкага роду Далматаў-Ісайкоўскіх герба «Прус I», сын Яна Дзмітрыевіча.

Канонік віленскі з 1625, сакратар караля Уладзіслава Вазы, пісар скарбовы прыходавы ВКЛ у 16271640, кусташ віленскі і пробашч трабскі з 1632, пробашч гарадзенскі адз 1633. У 1634 заснаваў у вёсцы Свіслач (цяпер Літвінкі) каля Гародні драўляны касцёл езуітаў. Рэгент вялікай канцылярыі ВКЛ у 16411649. Пробашч троцкі, геранёнскі і віленскі з 1643. Біскуп смаленскі з 14 лютага 1650[2], уцёк са Смаленска перад надыходам расійскіх войскаў.

Зноскі

  1. Catholic-Hierarchy.orgUSA: 1990. Праверана 13 кастрычніка 2020.
  2. Bishop Franciszek Dołmat Isajkowski †

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]