Фёдар Іванавіч Ігнатовіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Ф. І. Ігнатовіч)
Фёдар Іванавіч Ігнатовіч
Род дзейнасці гісторык медыцыны, краязнавец, музейны супрацоўнік, гігіеніст
Дата нараджэння 12 верасня 1938(1938-09-12)
Месца нараджэння
Дата смерці 1 снежня 2016(2016-12-01) (78 гадоў)
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар

Фё́дар Іва́навіч Ігнато́віч (12 верасня 1938, Сяльцо, цяпер Салігорскі раён1 снежня 2016) — беларускі лекар-гігіеніст, гісторык медыцыны, краязнавец. Кандыдат медыцынскіх навук (2002).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1957 годзе скончыў Слонімскае медыцынскае вучылішча. У 1967 годзе скончыў Ленінградскі санітарна-гігіенічны інстытут. У 1967—1996 гадах працаваў лекарам, загадчыкам лабараторыі ў Гродзенскім абласным цэнтры гігіены і эпідэміялогіі, адначасова выкладаў гісторыю медыцыны ў Гродзенскім медыцынскім інстытуце. У 1979—1982 урач-спецыяліст санітарна-эпідэміялагічнага атрада групы савецкіх войск у Германіі. З 1986 года намеснік старшыні Гродзенскага навуковага таварыства гісторыкаў медыцыны. Адзін з арганізатараў, старшы навуковы супрацоўнік Гродзенскай аптэкі-музея (з 1996). У 2003—2008 гадах асістэнт кафедры агульнай гігіены і экалогіі Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. У 2008—2009 гадах у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце[1].

Даследаваў гісторыю медыцыны і фармацыі Беларусі XVIIIXX стагоддзяў.

Памёр 1 снежня 2016 года[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]