ХК Юнацтва-Мінск

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Юнацтва-Мінск
Заснаваны 19 сакавіка 2003
Месцазнаходжанне Мінск, Беларусь
Арэна Мінскі лядовы палац спорту, Мінск
Чыжоўка-Арэна, Мінск
Змяшчальнасць
Генеральны дырэктар Беларусь Аляксей Пракаповіч
Галоўны трэнер Беларусь Міхаіл Захараў
Чэмпіянат Беларуская экстраліга
Колеры
Клубныя колеры               
Афіцыйны сайт


ХК «Юнацтва-Мінск» (поўная назва: Дзяржаўная ўстанова фізічнай культуры і спорту «Хакейны клуб „Юнацтва-Мінск”») - беларускі клуб па хакеі з шайбай з горада Мінска, шасціразовы чэмпіён Беларусі, уладальнік Кантынентальнага кубка 2007 і 2011 гадоў. З сезона 2012/13 каманда выступае ў Вышэйшай хакейнай лізе[1].

Структура[правіць | правіць зыходнік]

У структуру клуба ўваходзяць каманда Вышэйшай хакейнай лігі ХК «Юнацтва-Мінск», які выступае ў Беларускай экстралізе фарм-клуб «Юніор», каманда Моладзевай хакейнай лігі «Юнацтва», СДЮШАР «Юнацтва» і арэна ў мінскім парку Горкага.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву «Юнацтва» была заснавана 1 верасня 1975 года. Праз год, 8 лістапада 1976 года[2], адкрылася арэна ў мінскім парку Горкага, якая стала асноўнай спартыўнай базай школы. Юнацкія і моладзевыя каманды СДЮШАР «Юнацтва» шэсць разоў станавіліся бронзавымі прызёрамі першынства СССР, а ў 1990 годзе моладзевая каманда стала чэмпіёнам Савецкага Саюза. Па выніках працы ў 1989 і 1990 гадах СДЮШАР «Юнацтва» прызнавалася лепшай спецыялізаванай школай СССР.

1977-1991[правіць | правіць зыходнік]

У 1977 - 1991 гадах каманда СДЮШАР «Юнацтва» ўдзельнічала ў чэмпіянаце БССР, які меў статус першынства КФК. Як правіла, каманда займала месцы ў ніжняй палове турнірнай табліцы і толькі аднойчы, у 1980 годзе, стала чэмпіёнам рэспублікі. Выступ у чэмпіянаце рэспублікі быў для школы толькі этапам у падрыхтоўцы да сустрэч моладзевага і юнацкага першынстваў СССР, лепшыя гульцы прыцягваліся ў беларускія каманды майстроў. У канцы 1980-х гадоў выхаванцы «Юнацтва» склалі касцяк мінскага «Дынама», які прабіўся ў вышэйшую лігу чэмпіянату СССР. Найбольш вядомым гульцом прайшоўшым школу «Юнацтва» з'яўляецца Сяргей Фёдараў, які бараніў колеры школы і «Дынама» ў 1984 - 1986 гадах. У будучыні выхаванцы «Юнацтва» 1980-х гадоў склалі аснову зборнай Беларусі.

З 1994[правіць | правіць зыходнік]

З 1994 года каманда СДЮШАР «Юнацтва» пачала выступаць у чэмпіянаце незалежнай Беларусі. У 1990-х гадах каманда камплектавалася ўласнымі выхаванцамі, якім складана было супрацьстаяць дарослым гульцам іншых калектываў, таму «Юнацтва», як правіла, замыкала турнірную табліцу. 19 сакавіка 2003 года на базе СДЮШАР «Юнацтва» Мінскі гарвыканкам заснаваў і зарэгістраваў некамерцыйную дзяржустанову «Хакейны клуб "Юнацтва-Мінск"». Пасля рэарганізацыі ў камандзе з'явіліся вопытныя беларускія гульцы і легіянеры. Узмацненне дазволіла «Юнацтву» ў першы ж сезон пасля пераўтварэння выйграць чэмпіёнскі тытул. Пачынаючы з 2004 года, каманда ні разу не заставалася без медалёў чэмпіянату Беларусі. У студзені 2007 года хакейная каманда «Юнацтва-Мінск» упершыню ў гісторыі беларускага хакея стала ўладальнікам Кантынентальнага кубка ІІХФ, адолеўшы ў вырашальным матчы Омсккі Авангард. Пасля выйгрышу ў 2010 чарговага чэмпіёнскага тытула «Юнацтва» стала самай тытулаванай камандай Беларусі.

У 2012 годзе каманда падала заяўку на ўдзел у Вышэйшай хакейнай лізе з сезона 2012/2013 па ініцыятыве Федэрацыі хакея і Міністэрства спорту і турызму[3]. У далейшым «Юнацтва» мае намер заявіцца ў КХЛ[4]. 2 ліпеня 2012 каманда была аднагалосна прынята ў склад лігі ўжо з сезона 2012/13 [1].

ХК «Юнацтва-Мінск»[правіць | правіць зыходнік]

Трэнерскі штаб[правіць | правіць зыходнік]

Галоўны трэнер:

Асістэнты:

Склад[правіць | правіць зыходнік]

Склад ХК «Юнацтва-Мінск» у сезоне 2015/2016 гадоў[5]:

Брамнікі
Нумар Краіна Імя Дата нараджэння
30 Сцяг Швецыі Даніэль Велітала 15 ліпеня, 1988
33 Сцяг Расіі Аляксандр Транічаў 8 сакавіка, 1987
91 Сцяг Беларусі Аляксандр Барадуля 6 кастрычніка, 1991
Абараноцы
Нумар Краіна Імя Дата нараджэння
2 Сцяг Беларусі Сяргей Шэлег 24 мая, 1990
4 Сцяг Беларусі Аляксандр Сырэй 26 жніўня, 1988
8 Сцяг Беларусі Георгі Яскевіч 29 лістапада, 1988
9 Сцяг Беларусі Раман Дзюкаў 29 верасня, 1995
18 Сцяг Беларусі Крысціян Хенкель 7 лістапада, 1995
19 Сцяг Беларусі Дзмітры Парахонька 25 студзеня, 1984
25 Сцяг Беларусі Аляксандр Радзінскі 1 красавіка, 1978
71 Сцяг Беларусі Сяргей Станкевіч 3 сакавіка, 1995
73 Сцяг Беларусі Вадзім Яроха 3 жніўня, 1991
79 Сцяг Беларусі Кірыл Сачыўка 12 лістапада, 1992
82 Сцяг Беларусі Павел Чарнаок 28 верасня, 1986
Нападаючыя
Нумар Краіна Імя Дата нараджэння
7 Сцяг Чэхіі Якуб Чэрны 5 сакавіка, 1987
10 Сцяг Беларусі Павел Развадоўскі 7 жніўня, 1989
14 Сцяг Канады Даніэль Корса 3 красавіка, 1978
16 Сцяг Беларусі Аляксандр Абакунчык 31 мая, 1987
17 Сцяг Украіны Алег Шафарэнка 31 кастрычніка, 1981
21 Сцяг Беларусі Канстанцін Захараў 2 мая, 1985
23 Сцяг Беларусі Аляксандр Когалеў 22 мая, 1994
27 Сцяг Беларусі Аляксей Ефіменка 20 жніўня, 1985
39 Сцяг Беларусі Ігар Каваленя 22 студзеня, 1984
75 Сцяг Беларусі Дзмітры Герасімовіч 25 мая, 1995
78 Сцяг Беларусі Андрэй Міхноў 26 лістапада, 1983
88 Сцяг Беларусі Антон Елісеенка 21 ліпеня, 1991
89 Сцяг Беларусі Віктар Туркін 2 красавіка, 1989
93 Сцяг Беларусі Усевалад Кашкар 10 ліпеня, 1994
94 Сцяг Беларусі Аляксандр Каракулька 19 ліпеня, 1994
98 Сцяг Беларусі Віталь Кірушчанкаў 31 студзеня, 1992

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

ХК «Юнацтва»[правіць | правіць зыходнік]

Хакейны клуб «Юнацтва» быў створаны ў 2010 годзе для ўдзелу ў Моладзевай хакейнай лізе. Выступае ў дывізіоне «Паўночны Захад». У сваім першым чэмпіянаце каманда заняла сёмае месца ў дывізіоне і не трапіла ў плэй-оф.

ХК «Юніор»[правіць | правіць зыходнік]

Хакейны клуб «Юніор» быў створаны летам 2003 года, пасля рэарганізацыі СДЮШАР «Юнацтва». Асноўнае прызначэнне каманды - прадастаўленне неабходнай спаборніцкай практыкі выхаванцам «Юнацтва». У сезоне 2003/2004 гадоў каманда выступала ў вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі, аднак апынулася неканкурэнтаздольнай і заняла апошняе месца, атрымаўшы толькі 2 перамогі. У наступным сезоне «Юніор» быў заяўлены ў першую лігу у якасці фарм-клуба ХК "Юнацтва-Мінск" (раней ім была каманда «Юнацтва-2»). У другім дывізіоне (які з 2006 года стаў называцца вышэйшай лігай) «Юніёр» увесь час фінішаваў на п'едэстале, у 2008, 2010 і 2012 гадах становячыся чэмпіёнам.

Трэнерскі штаб[правіць | правіць зыходнік]

Галоўны трэнер:

Асістэнт:

СДЮШАР «Юнацтва»[правіць | правіць зыходнік]

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

  • Чэмпіён СССР сярод моладзевых каманд 1990 года (каманда 1971 - 1972 г. н.);
  • Бронзавы прызёр Першынства СССР сярод моладзевых каманд 1981 (1962 - 1963 г. н.), 1986 (1967 - 1968 г. р.) гадоў;
  • Бронзавы прызёр Першынства СССР сярод юнакоў 1984 (каманда 1967 - 1968 г. н.), 1988 (каманда 1971 - 1972 г . н.), 1991 (каманда 1974 - 1975 г. н.) гадоў.
  • Пераможца Спартакіяды народаў СССР 1982 (каманда 1966 - 1967 г. н.) і 1986 (каманда 1968 - 1969 г. н.) гадоў;
  • Бронзавы прызёр Спартакіяды народаў СССР 1990 года (каманда 1969 - 1971 г. н.);
  • Пераможца Усесаюзных юнацкіх гульняў 1985 года (каманда 1969 - 1970 г. н.);

Вядомыя выхаванцы[правіць | правіць зыходнік]

Арэна[правіць | правіць зыходнік]

Арэна ХК «Юнацтва-Мінск» у парку Горкага

Хатнія матчы ХК «Юнацтва-Мінск» у ВХЛ будзе праводзіць у Мінскім лядовым палацы спорту (вул. Прытыцкага, 27; 1823 гледача) [1], а прыкладна з 2013 года - на Арэне «Чыжоўка» (8-9 тыс. гледачоў).

Трэніровачныя заняткі СДЮШАР праходзяць на базе крытага катка ў парку Горкага. Каток быў пабудаваны ў 1976 годзе па праекце архітэктараў Юрыя Грыгор'ева і Уладзіміра Бабашкіна. Акрамя вялікай лядовай пляцоўкі памерамі 28,5 x 59 метраў, пад дахам катка размешчана дзіцячая трэніровачная пляцоўка памерамі 8,5 x 19 метраў. Трыбуны комплексу ўмяшчаюць 767 гледачоў. На падземным узроўні размешчаны распранальні, складскія і тэхналагічныя памяшканні.

Плануецца, што ў будучыні асноўнай базай хакейнага клуба і школы стане "Чыжоўка-Арэна», якая будуецца да чэмпіянату свету 2014 года.[6].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Хоккей. Минская «Юность» принята в ВХЛ
  2. Игорь Мартыновский Страницы истории. Минский динамовец стал чемпионом мира. Прессбол (10 августа 2009). Архівавана з першакрыніцы 3 красавіка 2012. Праверана 14 красавіка 2010.
  3. Минскую «Юность» могут принять в Высшую хоккейную лигу чемпионата России
  4. Выступление в ВХЛ для минской «Юности» станет переходным периодом перед включением в КХЛ
  5. Статыстыка экстралігі. Афіцыйны сайт Федэрацыі хакея Рэспублікі Беларусь. Архівавана з першакрыніцы 3 красавіка 2012. Праверана 14 красавіка 2010.
  6. По мировым стандартам. «Экспресс НОВОСТИ». (22 мая 2009). Архівавана з першакрыніцы 3 красавіка 2012. Праверана 12 снежня 2009.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Commons