Хабіба Зіяханава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Хабіба Зіяханава
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 18 лютага 1912(1912-02-18)
Дата смерці 1989
Дзеці Джасур Ільхамавіч Ісхакаў
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці урач, стаматолаг, перакладчыца, пісьменніца

Хабіба Зіяханава (1912—1989) — узбекскі ўрач-стаматолаг, празаік і перакладчык[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ў шматдзетнай сям’і святара Зіяхана-ішана. Рана выйшла замуж, але муж быў рэпрэсаваны і атрымаў 20 гадоў зняволення, пакінуўшы ёй дачку[1]. У 1936 годзе, пакінуўшы дачку бацькам, яна паехала на вучобу ў Казань, дзе скончыла стаматалагічныя медыцынскія курсы. Атрымаўшы прафесію ўрача-пратэзіста, яна ўсё жыццё займалася пратэзаваннем зубоў[1]. Другі муж, ваенны, таксама трапіў пад рэпрэсіі і быў растраляны[1].

Трэцім мужам стаў Ільхам Ісхакаў. Ён удачарыў дачку Хабібы ад першага шлюбу Рана. Пазней у Ільхама і Хабібы нарадзіліся дзве дачкі і сын[1].

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Пераклала з рускай мовы наступныя творы: «Воды Нарына» М. Бірукова  (руск.), «Падпольны абкам дзейнічае» А. Фёдарава, «Батакоз» С. Муканава  (руск.), юмарыстычныя апавяданні А. Чэхава. Стварыла пераклад раману Ф. Дастаеўскага «Прыніжаныя і зняважаныя», які быў экранізаваны на ўзбекскім тэлебачанні і меў вялікі поспех[1].

Пераклала на ўзбекскую мову «Мадам Бавары  (руск.)»[3] Г. Флабера і «Сагу аб Фарсайтах  (руск.)» Д. Галсуорсі[1].

Хабіба Зіяханава пісала апавяданні з жыцця сучаснікаў[1].

Зноскі