Хагібіс (тайфун)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Касмічны здымак 9 кастрычніка 2019
Шлях тайфуна

«Хагібіс»тайфун, які ўтварыўся ў Ціхім акіяне ў кастрычніку 2019 года і абрынуўся на Японскія астравы.

«Хагібіс» ударыў па асноўнай тэрыторыі Японіі 12-13 кастрычніка і прайшоў па ціхаакіянскім узбярэжжы галоўнага вострава краіны Хансю. Тайфун прынёс з сабой шквалісты вецер з парывамі да 40 метраў у секунду[1] і ліўневыя дажджы, якія выклікалі апоўзні і паводкі. Найбольшая колькасць загінулых і пацярпелых прыпадае на прэфектуры Фукусіма і Міягі на паўночным усходзе Хансю, а таксама на прэфектуру Канагава, якая прымыкае да Токіа з паўднёвага захаду[2]. Сталічныя аэрапорты 12 кастрычніка спанілі працу, чыгуначныя зносіны былі абмежаваныя[3]. Па меншай меры 77 чалавек загінулі[4].

Зноскі