Перайсці да зместу

Хагі Вагі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Продаж вялікіх плюшавых Хагі Вагі

Хагі Вагі (англ.: Huggy Wuggy; от англ.: to hug — «абдымаць») — персанаж хорар-гульні Poppy Playtime, якая выйшла ў кастрычніку 2021 года[1][2]. У хуткім часе пасля выхаду гульні Хагі Вагі ператварыўся ў папулярны мем, а цацкі з гэтым персанажам сталі карыстацца вялікім попытам[3].

Хагі Вагі з’яўляецца антаганістам хорар-гульні Poppy Playtime[3]. Гэта антрапаморфная істота, якая мае сіні мех, трохкутную голаву і вялікую ўсмешку, якая можа аскаліцца некалькімі радамі вострых зубоў[4]. Першапачаткова ён быў добразычлівым і з’яўляўся аматарам цёплых абдымкаў, але з-за аварыі на фабрыцы стаў паляваць на галоўнага героя[5].

Касплэй на Хагі Вагі (Нью-Ёрк, комікон 2023 г.)

Хагі Ваггі стаў персанажам мемаў, папулярнай цацкай (у тым ліку плюшавай), з яго выявай выпускаюць адзенне для дзяцей, і інш.

В The Vilage Хагі Вагі назвалі «любімым монстрам зумераў і галоўным мемам у TikTok»[1]. У Medialeaks лічылі, што ён «ператварыўся з крыважэрнага монстра ў абаяльнага героя»[2].

Беларусь

Перыядычна ў СМІ з’яўляюцца звесткі пра спробы забараніць продаж цацак з Хагі-Вагі.

У снежні 2021 года стала вядома, што некалькі чалавек звярнуліся ў Камітэт дзяржкантролю Беларусі каб той заняўся праверкай дзіцячай цацкі Хагі-вагі, і даў ацэнку ўплыву дадзенай цацкі на псіхіку дзяцей.[6]

На пачатку 2025 года у СМІ стала з’яўляцца інфармацыя, што ў Беларусі прапануюць забараніць цацкі, створаныя па вобразу герояў камп’ютарных гульняў і фільмаў. У прыватнасці Міністр адукаці Беларусі А. Іванец успамінал менавіта пра папулярнага тады Хагі-Вагі.[7] [8]

Расія

У Расіі перыядычна з’яўляюцца прапановы па забароне цацкі[9], але самая крупная забарона цацкі была звязана з партыяй Хагі Вагі з вялікім утрыманнем фенола.[10]

  1. 1 2 Хагги-Вагги: Любимый монстр зумеров и главный мем в тиктоке (руск.). The Village (25 снежня 2021). Архівавана з першакрыніцы 27 студзеня 2022. Праверана 27 студзеня 2022.
  2. 1 2 Кто такой Хагги Вагги из игры Poppy Playtime. Монстр попал в арты геймеров (руск.). Medialeaks (26 кастрычніка 2021). Архівавана з першакрыніцы 27 студзеня 2022. Праверана 27 студзеня 2022.
  3. 1 2 Российские магазины стали снимать с продажи игрушки Хагги Вагги. Их признали небезопасными (руск.). Meduza (28 снежня 2022). Архівавана з першакрыніцы 28 снежня 2022. Праверана 28 снежня 2022.
  4. Да кто такой этот ваш Хагги Вагги? Гайд по тикток-мемам из Poppy Playtime. Афиша. Архівавана з першакрыніцы 27 студзеня 2022. Праверана 27 студзеня 2022.
  5. Кто такой Хагги Вагги? Да, это о нём дети говорят: «У нас пропал синий Хагги» (руск.). Мел (20 ліпеня 2022). Архівавана з першакрыніцы 27 студзеня 2022. Праверана 27 студзеня 2022.
  6. Комитет госконтроля Беларуси занялся игрушкой Хаги-Ваги | Телерадиокомпания Гомель. tvrgomel.by. Праверана 8 красавіка 2026.
  7. новостей, Отдел. В Беларуси хотят запретить продажу игрушек Хагги Вагги (руск.). mstlife.by (21 лютага 2025). Праверана 8 красавіка 2026.
  8. Неабходна задаць title= і url= для шаблона {{cite web}}. . tass.ru. Праверана 8 красавіка 2026.
  9. Депутат предложила запретить игрушки Хагги Вагги в детсадах(нявызн.).
  10. Российские магазины стали снимать с продажи игрушки Хагги Вагги. Их признали небезопасными (руск.). Meduza. Праверана 8 красавіка 2026.