Хаджы Махамед Чамкані

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Хаджы Махамед Чамкані
старшыня Рэвалюцыйнага Савета Афганістана[d]
24 лістапада 1986 — 30 верасня 1987

Нараджэнне 1919
Смерць 2012[1]
Веравызнанне суніты
Дзейнасць палітык

Хаджы Махамед Чамкані (1947-2012) — дзяржаўны дзеяч Афганістана, дэпутат народнай палаты парламента, сенатар, выконваючы абавязкі старшыні Рэвалюцыйнага савета (1986—1987), старшыня Цэнтральнага савета Вышэйшай джыргі плямёнаў.

Супрацоўнічаў з рэжымам Бабрака Кармаля, устаноўленым у Афганістане пры дапамозе Савецкай арміі, але пры гэтым не быў членам Народна-дэмакратычнай партыі Афганістана (НДПА).

Са студзеня 1986 па май 1988 года намеснік старшыні Рэвалюцыйнага савета (вышэйшага органа дзяржаўнай улады краіны). З 1986 па 1988 год старшыня Цэнтральнага савета Вышэйшай джыргі плямёнаў (кансультатыўнага органа пры Міністэрстве народнасцяў і плямёнаў Афганістана).

З лістапада 1986 па верасень 1987 года, пасля адстаўкі з пасады старшыні Рэвалюцыйнага савета Бабрака Кармаля, выконваў яго абавязкі. Граў намінальную ролю пры рэальным лідары краіны Наджыбуле, які затым афіцыйна ўзначаліў Афганістан. Пакінуў краіну ў 1992 годзе пасля прыходу да ўлады маджахедаў.

Зноскі