Хадльгрымюр П’етурсан
| Хадльгрымюр П'етурсан | |
|---|---|
| ісл.: Hallgrímur Pétursson | |
| | |
| Асабістыя звесткі | |
| Дата нараджэння | 1614[1][2][…] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 27 кастрычніка 1674[3][4] |
| Месца смерці | |
| Пахаванне | |
| Грамадзянства | |
| Жонка | Guðríður Símonardóttir[d] |
| Прафесійная дзейнасць | |
| Род дзейнасці | |
| Мова твораў | ісландская |
Ха́дльгрымюр П’е́турсан (ісл.: Hallgrímur Pétursson; 1614[1][2][…], Gröf á Höfðaströnd[d] — 27 кастрычніка 1674[3][4], Ісландыя) — ісландскі паэт і лютэранскі прапаведнік.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Вырас у Хоўлары, духоўным цэнтры Ісландыі таго часу. Яго бацька быў пляменнікам Гудбрандура Торлаксана.
Адпраўлены працягваць адукацыю ў горад Глюкштат, у Шлезвіг-Гальштэйне, які ў XVII ст. належаў да Дацкай дзяржавы. Тут ён выпадкова пазнаёміўся з будучым ісландскім біскупам Скалхольта Брыньёльфурам Свэйнсанам. Апошні, праходзячы па вуліцы, пачуў праклёны на ісландскай мове ад стомленага цяжкай працай каваля П’етурсана, вырашыў пазнаёміцца з суайчыннікам, а пасля дапамог новаму сябру трапіць на навучанне ў школу святароў у Капенгагене. У 1636 годзе П’етурсан атрымаў заданне дапамагчы ў аднаўленні мовы і рэлігійных ведаў ісландцаў пасля нападу турэцкіх піратаў на Ісландыю ў 1627 годзе. На гэтых занятках паэт пазнаёміўся са сваёй будучай жонкай Гудрыдур Сіманардотыр, удавой, старэйшай за яго на 16 гадоў.
Вядомы і паважаны прапаведнік, П’етурсан — аўтар знакамітых «Псалмоў пакут» — выдаванага твора ісландскай літаратуры, які вытрымаў 60 выданняў (першае ў 1659 годзе). Акрамя псалмоў пісаў таксама лірычныя вершы і рэлігійныя гімны. Памёр ад праказы.
У гонар паэта названая цэнтральная лютэранская царква Рэйк’явіка — Хальгрымскірк’я.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- 1 2 http://www.tripadvisor.co.uk/ShowUserReviews-g189970-d245998-r13802311-Hallgrimskirkja-Reykjavik_Capital_Region.html
- 1 2 http://www.waymarking.com/waymarks/WMM150_Hallgrmur_Ptursson_Monument_Lyre_Reykjavik_Iceland
- 1 2 Hallgrimur Petursson // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 Hallgrímur Pétursson // Brockhaus Enzyklopädie — F.A. Brockhaus, 1796. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ https://www.facebook.com/antje.freygang.5
- ↑ http://www.imdb.com/title/tt1837703/fullcredits/
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Хадльгрымюр П’етурсан