Хадэрслеў
| Горад | |||
| Хадэрслеў | |||
|---|---|---|---|
| Haderslev | |||
|
|||
| 55°15′ пн. ш. 9°30′ у. д.HGЯO | |||
| Краіна |
|
||
| Рэгіён | Паўднёвая Данія | ||
| Камуна | Хадэрслеў | ||
| Гісторыя і геаграфія | |||
| Заснаваны | 1050 | ||
| Першая згадка | 1228 | ||
| Горад з | 1292 | ||
| Вышыня цэнтра | 10 м | ||
| Часавы пояс | UTC+1, летам UTC+2 | ||
| Насельніцтва | |||
| Насельніцтва | 21 140 чалавек (2006) | ||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||
| Тэлефонны код | + 45 | ||
| Паштовы індэкс | 6100 | ||
| haderslev.dk | |||
| Паказаць/схаваць карты | |||
Хадэрслеў (дацк.: Haderslev) — горад і порт у Даніі ў паўднёва-ўсходняй частцы паўвострава Ютландыя. Размешчаны ў даліне ўздоўж заліва Хадэрслеў-Фіёрд (дацк.: Haderslev fjord), за 14 км ад праліва Малы Бельт. Адміністрацыйны цэнтр аднайменнай камуны (вобласць Паўднёвая Данія). Насельніцтва 21 140 чал. (1 студзеня 2006)[1].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Першая згадка пра Хадэрслеў датуецца 1228 годам. Хадэрслеў быў, відаць, заснаваны вікінгамі не менш чым за стагоддзе да таго, як атрымаў статус горада ў 1292 годзе. У той час ён быў уладаннем караля і стаў адным з галоўных гандлёвых цэнтраў у паўднёвай Ютландыі. У 1327 годзе ўпершыню згаданы каралеўскі замак Хадэрслеўхус. Ён знаходзіўся на ўсход ад гарадскога сабора.

У наступныя стагоддзі горад квітнеў. Быў пабудаваны гатычны сабор і другі замак Хансбарг (спалены ў 1644 годзе) на ўзор замка Кронбарг. З-за чумы ў Капенгагене кароль Крысціян IV ажаніўся ў Хадэрслеве.
У XVI стагоддзі горад стаў адным з першых месцаў у Скандынавіі, дзе пачало распаўсюджвацца лютэранства.
З 1864 года Хадэрслеў належаў Прусіі, а таксама Паўночнагерманскаму саюзу, з 1871 года ўваходзіў у склад Германскай імперыі. У 1920 годзе па выніках плебісцыту ў Шлезвігу паўночная яго частка разам з Хадэрслевам перайшла да Даніі (61,4 % жыхароў горада выказаліся за далучэнне да Даніі, 38,6 % за тое, каб застацца ў складзе Германіі)[2].
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]Хадэрслеў — гандлёвы цэнтр, порт. У горадзе размешчаны прадпрыемствы гарбарнай прамысловасці, машынабудавання, піваварныя заводы, адна з найвядомых у Еўропе, яхтавая верф «X-Yachts».
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Encyclopædia Britannica 2007 Ultimate Reference Suite
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Хадэрслеў- http://www.nyhaderslev.dk/ Архівавана 29 жніўня 2005.