Перайсці да зместу

Хазалбек Бахцібекавіч Атабекаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Хазалбек Бахцібекавіч Атабекаў
Нараджэнне 18 сакавіка 1967
Адукацыя
Ваенная служба
Званне
Палкоўнік
Палкоўнік
Узнагароды
ордэн «За службу Радзіме» медаль «За бездакорную службу» I ступені медаль «За бездакорную службу» II ступені медаль «За бездакорную службу» III ступені

Хазалбек Бахцібекавіч Атабекаў (нар. 18 сакавіка 1967[1]) — палкоўнік (з 2007 года), намеснік камандуючага Унутранымі войскамі Рэспублікі Беларусь з 2018 года[2]. Этнічны таджык.

У 1990 годзе скончыў Мінскае вышэйшае ваенна-палітычнае агульнавайсковае вучылішча. У 1996 годзе атрымаў крапавы берэт з рук Дзмітрыя Паўлічэнкі. Займаў пасаду камандзіра спачатку роты, а затым і батальёна ўнутраных войскаў.

У 2009[3]2012 гадах быў камандзірам 3-й асобнай Чырванасцяжнай брыгады спецыяльнага прызначэння ўнутраных войскаў МУС (вайсковая часць 3214), затым — намеснікам начальніка ўпраўлення баявой і аператыўнай падрыхтоўкі Галоўнага ўпраўлення камандуючага ўнутранымі войскамі МУС Рэспублікі Беларусь[4].

22 мая 2018 года прызначаны намеснікам камандуючага ўнутранымі войскамі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь[5].

13 жніўня 2020 года на хвалі пратэстаў у Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў Атабекава медалём «За бездакорную службу I ступені»[6].

У 2012 годзе Атабекаву забаранілі ўезд у краіны Еўрасаюза[7]. У Чорны спіс Еўрасаюза трапіў за тое, што «камандаваў разгонам дэманстрацыі 19 снежня 2010 года ў Мінску з ужываннем празмернай сілы»[8][9]. Еўрапейскія санкцыі былі знятыя 15 лютага 2016 года[10].

2 кастрычніка 2020 года было аб’яўлена, што Атабекаў трапіў у санкцыйныя спісы ЕС (спіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЕС) і ЗША (спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб)[11][12]. ЕС увёў санкцыі супраць намесніка камандуючага ўнутранымі войскамі МУС як адказнага за кампанію рэпрэсій і запалохвання МУС пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года: адвольныя арышты і жорсткае абыходжанне з мірнымі дэманстрантамі, у тым ліку катаванні, а таксама запалохванне і гвалт у дачыненні да журналістаў[1][13]. Акрамя таго, Атабекава ў свае санкцыйныя спісы ўключылі Вялікабрытанія[14][15], Канада[16], Швейцарыя[17][18]. 20 лістапада да кастрычніцкага пакета санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя і Украіна[19].

  • ордэн «За службу Радзіме»[20],
  • медаль «За бездакорную службу» III ступені (18 сакавіка 2005)[21],
  • медаль «За бездакорную службу» II ступені,
  • медаль «За бездакорную службу» I ступені (13 жніўня 2020)[22].

Зноскі

  1. а б Council Implementing Regulation (EU) 2021/339 of 25 February 2021 implementing Article 8a of Regulation (EC) No 765/2006 concerning restrictive measures in respect of Belarus (англ.) (26 лютага 2021). Праверана 24 ліпеня 2021.
  2. Хазалбек Атабеков назначен заместителем командующего внутренними войсками МВД Беларуси
  3. Спецназом будет командовать Хазалбек Атабеков
  4. Президент назначил замкомандующего внутренними войсками Архівавана 5 снежня 2020.
  5. Указ Президента Республики Беларусь от 22 мая 2018 года № 193 «О Х. Б. Атабекове» Архівавана 30 жніўня 2021.
  6. Лукашенко наградил более 300 силовиков медалью «За безупречную службу»
  7. Поўны спіс 208 беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у ЕС . Наша Ніва (11 кастрычніка 2011). Архівавана з першакрыніцы 22 кастрычніка 2017.
  8. COUNCIL DECISION 2012/642/CFSP of 15 October 2012 concerning restrictive measures against Belarus
  9. EUR-Lex - 32012D0642 - EN - EUR-Lex (англ.). EUR-Lex. Праверана 25 снежня 2020.
  10. Денис Лавникевич. Батьке простили старые грехи (руск.). Газета.ru (15 лютага 2016). Праверана 10 верасня 2021.
  11. OFAC Sanctions List Search, Міністэрства фінансаў ЗША
  12. Best, Tom; Bonucci, Nicola; Bukowski, Gesa; Hutchison, Talya. Protests in Belarus - EU imposes Fresh Sanctions on the Belarusian Regime and Follows the UK, US and Canada in Imposing Sanctions on Lukashenko (англ.). Paul Hastings LLP. Lexology (17 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 24 ліпеня 2021. Праверана 24 ліпеня 2021.
  13. 40 беларускіх чыноўнікаў, якія трапілі пад санкцыі Эўразьвязу. Сьпіс (бел. (тар.)). Беларуская служба Радыё «Свабода» (2 кастрычніка 2020). Праверана 13 верасня 2021.
  14. CONSOLIDATED LIST OF FINANCIAL SANCTIONS TARGETS IN THE UK (англ.). Office of Financial Sanctions Implementation HM Treasury (25 чэрвеня 2021).
  15. Staff, Reuters. UK sanctions Belarus leader Lukashenko (англ.). Reuters (29 верасня 2020). Архівавана з першакрыніцы 24 ліпеня 2021. Праверана 24 ліпеня 2021.
  16. Consolidated Canadian Autonomous Sanctions List. Міністэрства міжнародных спраў Канады  (англ.) (19 кастрычніка 2015). Праверана 29 чэрвеня 2021.
  17. Switzerland joins EU in sanctions against top Belarus officials (англ.). Swissinfo  (чэшск.) (13 кастрычніка 2020). Праверана 13 верасня 2021.
  18. SECO: Ordinance on measures against Belarus (англ.). Staatssekretariat für Wirtschaft (13 кастрычніка 2020). Праверана 13 верасня 2020.
  19. Declaration by the High Representative on behalf of the EU on the alignment of certain third countries concerning restrictive measures against Belarus (англ.). Савет Еўрапейскага саюза (20 лістапада 2020). Праверана 13 верасня 2021.
  20. Минское ВВПОУ: годы и судьбы!
  21. Указ Президента Республики Беларусь от 18 марта 2005 года № 141 «О награждении военнослужащих внутренних войск Министерства внутренних дел медалью „За безупречную службу“ I, II, III степени» Архівавана 30 жніўня 2021.
  22. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 13 жніўня 2020 года № 305 «Аб узнагароджанні» Архівавана 19 жніўня 2020.