Хайдударагская архідыяцэзія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Хайдударагская архідыяцэзія
Archieparchia Haidudoroghensis
візантыйскі абрад
Галоўны горад Дэбрэцэн
Краіна  Венгрыя
Дата заснавання 8 чэрвеня 1912
Кафедральны сабор Увядзення ў храм Прасвятой Багародзіцы
Дыяцэзіі-суфраганы Мішкальцкая і Ньірэдзьхазская
Парафій 125
Іерарх Péter Fülöp Kocsis[d]
Плошча дыяцэзіі
  • 73 341 км²
Насельніцтва дыяцэзіі
  • 4 539 000 чал. (1969)
Колькасць каталікоў 270.000
Афіцыйны сайт hd.gorogkatolikus.hu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Карта хайдударагскай дыяцэзіі
Пасля прысвячэння першага біскупа Хайдударагскай дыяцэзіі Іштвана Міклашы, фатаграфія 1913 года

Хайдударагская архідыяцэзія (лац.: Archieparchia Haidudoroghensis) — архідыяцэзія Венгерскай каталіцкай царквы з цэнтрам у горадзе Дэбрэцэн, Венгрыя. У Хайдударагскую мітраполію ўваходзяць Мішкальцкая і Ньірэдзьхазская дыяцэзіі. Кафедральным саборам Хайдударагскай архідыяцэзіі з'яўляецца царква Увядзення ў храм Прасвятой Багародзіцы ў горадзе Хайдудараг.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Перадумовамі ўтварэння Хайдударагскай дыяцэзіі сталі дзеянні мукачэўскага біскупа Стэфана Панкавіча, які падтрымліваў палітыку мадзьярызацыі русінскага народа. У 1870 годзе ён на Будапешцкім царкоўным кангрэсе абвясціў пра вяршэнства лацінскай царквы над Мукачэўскай епархіяй. Пазней ён вылучыў паўднёвы рэгіён Мукачэўскай епархіяй з цэнтрам у горадзе Хайдудараг у асобны вікарыят, дзе ўвёў набажэнства на венгерскай мове. 8 чэрвеня 1912 года Рымскі Папа Пій X выдаў булу «Christifideles graeci», якой на аснове паўднёвага вікарыята Мукачэўскай епархіі заснаваў самастойную Хайдударагскую дыяцэзію візантыйскага абраду з падпарадкаваннем лацінскай Эстэргамскай мітраполіі (сёння — Эстэргамска-Будапешцкая архідыяцэзія). Да Хайдударагскай дыяцэзіі адышла частка тэрыторыі Клуж-Напоцкай і Арадзьскай дыяцэзій і Эстэргамскай і Фэгэрашскай і Алба-Юлійскай архідыяцэзій.

9 красавіка 1934 года Кангрэгацыя па справах усходніх цэркваў, улічваючы вынікі Трыянонскага дагавора, выдала дэкрэт «Apostolica sedes», якім перадала 67 румынскамоўных прыходаў Хайдударагскай дыяцэзіі Румынскай каталіцкай царквы, у прыватнасці 35 прыходаў Фэгэрашскай і Алба-Юлійскай архідыяцэзіі, 22 прыходы Арадзьскай дыяцэзіі і 10 прыходаў Марамурэшскай дыяцэзіі.

5 сакавіка 2011 года Кангрэгацыя па справах усходніх цэркваў выпусціла дэкрэт «Ut aptius spirituali», якім перадала 29 прыходаў Хайдударагскай дыяцэзіі апостальскаму экзархату Мішкальца.

20 сакавіка 2015 года пры рэарганізацыі царкоўных адміністрацыйна-тэрытарыяльных структур Хайдударагская дыяцэзія была ўзведзена ў ранг мітраполіі з суфраганнымі Мішкальцкай і Ньірэдзьхазскай дыяцэзіямі. Пры гэтым у гэты ж дзень новаўтвораная Ньірэдзьхазская дыяцэзія атрымала частку тэрыторыі старой Хайдударагскай дыяцэзіі[1]. Кафедра мітраполіі была перанесена ў горад Дэбрэцэн.

Ардынарыі дыяцэзіі[правіць | правіць зыходнік]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

Крыніца[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]