Хайлуота

З пляцоўкі Вікіпедыя
Хайлуота
фін. Hailuoto, швед. Karlö
Выгляд з космасу
Выгляд з космасу
Характарыстыкі
Плошча200,53 км²
Насельніцтва949 чал.
Шчыльнасць насельніцтва4,73 чал./км²
Размяшчэнне
65°01′06″ пн. ш. 24°46′12″ у. д.HGЯO
АкваторыяБатнічны заліў
Краіна
Хайлуота (Фінляндыя)
Хайлуота
Хайлуота
Лагатып Вікісховішча Аўдыё, фота і відэа на Вікісховішчы

Хайлуота (фінск.: Hailuoto, шведск.: Karlö) — востраў на захадзе Фінляндыі. Плошча — 200,53 км². Насельніцтва (2021 г.) — 949 чалавек.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Востраў Хайлуота месціцца на паўночным захадзе Батнічнага заліва за 530 км на поўнач ад Хельсінкі. Аддзелены ад кантынентальнай часткі Фінляндыі пралівам шырынёй каля 5,6 км на поўначы і 6,68 км на ўсходзе. Узімку, калі праліў замярзае, арганізуецца зімовая дарога па марскому лёду.

Востраў сфарміраваўся ў выніку ўздзеяння лядовага шчыта, які выклікаў падняцце сушы. Першыя часткі з'явіліся над вадой каля 2000 гадоў таму. Падняцце сушы працягваецца і ў нашы дні. Паўночныя раёны Хайлуота перасечаны градамі і пляжнымі выдмамі. Для астатняга берага адметна чарагаванне пясчаных пляжаў і балот. Для цэнтральнай і паўднёвай частак характэрны марэны і невялікія ўнутраныя азёры. Нетры багаты карбанатамі.

Клімат субарктычны вільготны. Зіма снежная, дзякуючы ўздзеянню навакольнага мора ўзімку тэмпература рэдка бывае ніжэй за -10°C. Улетку яна трымаецца на ўзроўні +12°C, але паўночныя вятры часцяком рэзка мяняюць надвор'е, і тэмпература можа апускацца ніжэй за 0°C.

Прырода[правіць | правіць зыходнік]

На Хайлуота дамінуе лугавая і балотная расліннасць, па ўсяму востраву сустракаюцца хмызнякі і невысокія дрэвы. Востраў знакаміты мноствам птушак.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Востраў быў стала населены ў пачатку XI ст. выхадцамі з Карэліі, адкуль паходзіць шведская назва Karlö. Фінская назва была дадзена ў гонар паўночных град, якія здалёк нагадваюць хрыбет марскога страшыдлы.

У гады Паўночнай вайны ператварыўся ў месца ратавання шматлікіх бежанцаў з-за ваенных рэйдаў з боку Расіі, аднак у выніку быў захоплены рускімі казакамі, якія забілі тут каля 800 чалавек.

У 1859 г. і 1872 г. былі ўзведзены 2 маякі. Маяк у вёсцы Мар’яніемі захоўваецца як мясцовая славутасць.

У 1917 г. Хайлуота стаў часткай незалежнай Фінляндыі.

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

Тэрыторыя Хайлуота і некалькіх суседніх малых астраўкоў складае асобны муніцыпалітэт, цэнтрам якога з’ўляецца аднайменная вёска. Усяго на востраве 8 вёсак. Іх жыхары займаюцца жывёлагадоўляй, рыбалоўствам, абслугоўваннем турыстаў. Працуюць сярэдняя школа, банк, музей мясцовай спадчыны. Хайлуота звязаны паромнай пераправай з Оўлу.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]