Перайсці да зместу

Хайна Ферх

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Хайна Ферх
ням.: Heino Ferch
Род дзейнасці акцёр, кінаакцёр, тэлеакцёр
Дата нараджэння 18 жніўня 1963(1963-08-18)[1][2][…] (62 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Дзеці Ava Vittoria Mercedes Ferch[d] і Gustav Theo Cian Ferch[d]
Член у
Узнагароды і прэміі
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Хайна Ферх (ням.: Heino Ferch; нар. 18 жніўня 1963, Брэмерхафен, ФРГ) — нямецкі акцёр тэатра, кіно і тэлебачання.

Нарадзіўся ў сям’і капітана гандлёвага флота. Вучыўся ў музычнай школе. Займаўся танцамі. Ва ўзросце дзесяці гадоў пачаў займацца мастацкай гімнастыкай, неўзабаве стаў удзельнічаць у спаборніцтвах, і выявіў у сабе любоў да акцёрскага майстэрства. Дэбютаваў на сцэне ва ўзросце 15 гадоў у Брэмерхафенскім гарадскім тэатры з акрабатычным нумарам. Да 1984 года выступаў у Еўропе ў складзе зборнай Германіі па мастацкай гімнастыцы. Да 1987 года навучаўся ў Моцартэўме ў Зальцбургу. Апроч заняткаў акцёрскага майстэрства, наведваў курсы чачоткі, балета і вакалу.

З 1987 па 2007 год жыў у Берліне, з 2007 года — у Інінг-ам-Амерзэ, Баварыя.

З 1987 па 1990 год — член культурнага аб’яднання Freie Volksbühne Berlin. З 1990 па 1994 год выступаў на сцэне берлінскага Тэатра Шылера, акрамя таго, у якасці запрошанага акцёра — у Тэатры Ла Скала ў Мілане і ў венскім Бургтэатры. У 1992 годзе сыграў 120 спектакляў «Блакітны анёл» у Заходнім тэатры Берліна.

У канцы 1980-х пераключыўся з тэатра на кіно і тэлебачанне. Зняўся ў звыш 140 фільмах.

  1. Heino Ferch // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Heino Ferch // Brockhaus Enzyklopädie
  3. Deutsche Nationalbibliothek Record #12219876X // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.