Перайсці да зместу

Хакару Хасімота

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Хакару Хасімота
яп.: 橋本 策
Род дзейнасці урач, патолагаанатам, хірург
Дата нараджэння 5 мая 1881(1881-05-05)
Месца нараджэння
Дата смерці 9 студзеня 1934(1934-01-09) (52 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Хакару Хасімота (5 мая 1881 — 9 студзеня 1934) — японскі ўрач, навуковец, які ўпершыню апісаў захворванне, пазней названае тырэяідытам Хасімота.

Нарадзіўся ў вёсцы Мідаі (прэфектура Міэ), скончыў медыцынскі факультэт Універсітэта Кюсю ў 1907 годзе, затым вучыўся ў аддзяленні хірургіі пад кіраўніцтвам першага японскага нейрахірурга Хаяры Міякэ (1867—1945).

У 1912 годзе апублікаваў артыкул, у якім упершыню быў апісаны аутоіммунный тыраідыт, пазней названы імем вучонага.

Вучыўся ва Універсітэце Георга-Аўгуста ў Гётынгене, затым у Англіі. У 1916 годзе вярнуўся на радзіму і стаў доктарам у Ігамаці. У 1934 годзе памёр ад брушнога тыфа.

Зноскі