Хакасы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Хакасы
(тадарлар)
Агульная колькасць 72 959 (2010 г.)
Рэгіёны пражывання Хакасія, Расія
Мова хакаская
Рэлігія шаманізм, татэмізм, праваслаўе
Блізкія этнічныя групы шорцы, алтайцы, кіргізы

Хакасы (саманазва: тадарлар) — цюркскі народ у Расіі, які пражывае на поўдні Сібіры (Мінусінская катлавіна). Тытульны этнас Рэспублікі Хакасія. Колькасць — 72 959 (2010 г.). Рэлігія — праваслаўе, таксама захаваўся шаманізм.

Да хакасаў па культуры і мове блізкія целенгіты, целеуты, чулымцы, шорцы. Хакаская мова адносіцца да ўйгурскай групы ўсходне-хунскай галіны цюркскіх моў, мае чатыры дыялекты: качынскі, сагайскі, кызыльскі і шорскі. Сучасная пісьменнасць створаная на аснове кірыліцы.

Культ мядзведзя ў хакасаў[правіць | правіць зыходнік]

Культ мядзведзя ў хакасаў — абрады, звязаныя з глыбокай пашанай мядзведзя ў хакасаў.

Сярод хакасаў мядзведзь (аба) лічыўся адным з самых ушанаваных звяроў, якога ўяўлялі далёкім братам чалавека. Мядзведзь быў таксама татэмнай жывёлай. Напрыклад, хакаскае племя сяок «аба» вяло сваё паходжанне ад яго.

У кожнай юрце знаходзіўся мядзведжы фетыш — «аба цёс», які ставіўся ля парога і служыў абярэгам. Да яго паважна звярталіся «аzа» — дзядуля. Аба цёс складаўся з жалезнага ці меднага колца, усталяванага на ракітавым скрыжаванні. Да колца прывязвалі шкуру правай пярэдняй лапы мядзведзя і камусовую шкуру чорна-гнядога каня. Праз кожныя дзевяць гадоў аба цёсу прыносілі ў ахвяру чорнага баранчыка.

Кайбалы[правіць | правіць зыходнік]

Кайбалы (хойбал) — субэтнічная група хакасаў, што паходзяць ад саянскіх самадыйцаў і па некаторых дадзеных — ад енісейцаў[1]. Жывуць па праваму берагу ракі Абакан, на Енісее і іншых рэках Хакасіі. Назва паходзіць ад главы буйного рода Кайбала[2]. Астатнія хакасы лічаць кайбалаў найбольш старажытнымі насельнікамі Мінусінскай катлавіны.

У XVII ст. кайбалы-самаеды з'яўляліся кыштымамі кіргізаў-тубінцаў. Займаліся качавой жывёлагадоўляй, паляваннем і земляробствам. Пасля разгрому Тубінскага княства ў 1707 г. правадыры кайбалаў прысягнулі на вернасць Расіі. Тубінскі ўлус пачаў звацца Кайбальскім, і назва кайбалаў пашырылася на іншыя групы мясцовага насельніцтва, у тым ліку цюркаў і енісейцаў. Ужо ў 1769 г. узгадвалася пра тое, што кайбалы размаўляюць на цюркскай мове[3]. У XX ст. значная колькасць кайбалаў была асімілявана рускімі.

Зноскі

  1. КРАЕВЕДЕНИЕ. БЕЙСКИЙ РАЙОН
  2. КОЙБАЛЫ
  3. Энциклоредия Республики Хакасия. - Абакан, 2007. - С. 286

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]