Халакост у Дзятлаўскім раёне
Выгляд
За час акупацыі практычна ўсе яўрэі Дзятлаўскага раёна былі забітыя, а нешматлікія выратаваныя ў большасці ваявалі пасля ў партызанскіх атрадах.
Немцы, рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, стварылі на тэрыторыі раёна 4 гета:
- У гета пасёлка Дварэц (вясна 1942 — 13 снежня 1942) былі забітыя каля 8000 чалавек.
- У гета горада Дзятлава (22 лютага 1942 — 8 жніўня 1942) былі закатаваныя і забітыя прыкладна 3500 чалавек.
- У гета пасёлка Казлоўшчына (лета 1941 — 24 лістапада 1941) былі забітыя 300 чалавек.
- У гета ў пасёлку Наваельня (вясна 1942 — лета 1943) былі забітыя 850 чалавек.
У Дзятлаўскім раёне 7 чалавек былі ўдастоены ганаровага звання «Праведнік народаў свету» ад ізраільскага Мемарыяльнага комплексу Катастрофы і гераізму яўрэйскага народа «Яд ва-Шэм» «у знак глыбокай удзячнасці за дапамогу, аказаную яўрэйскаму народу ў гады Другой сусветнай вайны»: Лаўнік Іван, Юлія і Сяргей[1], Петраш Антон, Ева, Бенедыкт і Вераніка (Вера)[2].
Помнікі забітым нацыстамі яўрэям раёна ўстаноўлены ў населеных пунктах Дварэц, Дзятлава, Казлоўшчына, Наваельня і Коцькі[3].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Яд Вашем. История спасения. Лавник Иван. Архівавана 21 чэрвеня 2022.
- ↑ Яд Вашем. История спасения. Петраш Антон. Архівавана 21 чэрвеня 2022.
- ↑ Холокост на территории СССР 2011, с. 138—162.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- А. М. Iванашка, У. К. Касько i iнш. (рэдкал.), П. М. Бараноўскi, I. Я. Скарынкін (укладальнікi). «Памяць. Дзятлаўскi раён». — Минск: Універсітэцкае, 1997. — 398 с. — ISBN 985-09-0068-7.
- Холокост на территории СССР. Энциклопедия / Гл. ред. И. А. Альтман. — 2-е изд., испр. и доп. — М.: РОССПЭН, 2011. — 1143 с. — ISBN 978-5-8243-1463-2.