Агародніцкі сельсавет (Шчучынскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Халечынскі сельсавет)
Агародніцкі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Шчучынскі раён
Адміністрацыйны цэнтр Агароднікі
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Дата скасавання 23 сакавіка 1964

Агаро́дніцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Агароднікі.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Халечынскі сельсавет у складзе Жалудоцкага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Халечыны. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года перайменаваны ў Агародніцкі сельсавет, цэнтр перанесены ў вёску Агароднікі[1]. 5 чэрвеня 1959 года ў склад Гардзеевіцкага сельсавета перададзена вёска Дзярванцы[2]. З 17 красавіка 1962 года сельсавет у складзе Шчучынскага раёна. 23 сакавіка 1964 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Гардзеевецкага сельсавета.

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 5 чэрвеня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 6.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.