Marvel Comics

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Халк, комікс)
Перайсці да: рух, знайсці

Marvel Worldwide Inc. (звычайна завецца Marvel Comics, а таксама Marvel Publishing, Inc. і Marvel Comics Group) — амерыканская кампанія-выдавец коміксаў і звязаных з імі прадуктаў. У 2009 годзе «The Walt Disney Company» набыла «Marvel Entertainment», матчынай кампаніі «Marvel Worldwide».

Кампанія «Marvel Comics» бярэ свой пачатак у 1939 годзе ў якасці «Timely Publications» і да пачатку 1950-х стала вядомай як «Atlas Comics». Пачатак сучаснай гісторыі Marvel асацыюецца з 1961 годам, калі былі створаны Фантастычная чацвёрка і іншыя супергероі, створаныя Стэнам Лі, Джэкам Кірбі, Стывам Дыткам і многімі іншымі.

Спіс персанажаў Marvel уключае ў сябе такіх вядомых герояў, як Чалавек-павук, Капітан Амерыка, Расамаха, Жалезны чалавек і Халк, такія каманды, як Мсціўцы, Фантастычная чацвёрка, Вартавыя Галактыкі і Людзі Ікс, а таксама такіх антаганістаў, як Магнета, Зялёны Гоблін, Доктар Дум, Доктар Васьміног і Локі. Большасць выдуманых персанажаў Marvel аперыруюць у адной рэальнасці, вядомай як Сусвет Marvel, у які ўваходзяць рэальныя гарады. Такія персанажы, як Чалавек-павук, Фантастычная чацвёрка, Мсціўцы і Доктар Стрэндж грунтуюцца ў Нью-Ёрку, у той час як Людзі Ікс былі заснаваны ў Салем Цэнтры (Нью-Ёрк), а лакацыяй апавяданняў пра Халка часта з'яўляецца паўднёвы захад ЗША.