Утвораны 20 жніўня 1924 года як Верацейскі сельсавет у складзе Дубровенскага раёнаАршанскай акругіБССР. Цэнтр — вёска Верацея. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Дубровенскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. З 9 верасня 1946 года ў складзе Арэхаўскага раёна. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Халмы, сельсавет перайменаваны ў Халмоўскі[1]. З 17 снежня 1956 года сельсавет у складзе Дубровенскага раёна, з 8 красавіка 1957 года — Аршанскага раёна[2]. 16 верасня 1960 года скасаваны, населеныя пункты перададзены ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Арэхаўскага пассавета[3].
↑Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
↑Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутутаў працоўных ад 8 красавіка 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 4.
↑Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 верасня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 26.
Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
Халмоўскі (да 1954 года Верацейскі) сельсавет у гістарычных адміністрацыйных адзінках