Халодная вайна (фільм, 2018)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Халодная вайнаM:
польск.: Zimna wojna
Постар фільма
Жанр фільм-драма[d] і фільм пра каханне[d]
Рэжысёр
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Кінакампанія Film4 Productions[d]
Працягласць 84 хв.
Краіна Сцяг Польшчы Польшча
Сцяг Францыі Францыя
Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія
Мова польская
Год 2018
IMDb tt6543652
Афіцыйны сайт

«Хало́дная вайна́» (польск.: Zimna wojna) — польскі драматычны фільм 2018 года, пастаўлены рэжысёрам Паўлам Паўлікоўскім. Падзеі фільма разварочваюцца ў Польшчы, Югаславіі, Берліне і Парыжы ў перыяд халоднай вайны ў 50-ых і 60-ых гадах XX ст.

Здымкі фільма былі распачаты ў лістападзе 2016 года і адбываліся на натуры ў Лодзі, Уроцлаве, Бялачаве і Князях. Прэм’ера фільма адбылася ў межах асноўнага конкурсу 71-га Канскага кінафестывалю, дзе фільм быў узнагароджаны прэміяй за найлепшую рэжысуру[2] .

Паводле дадзеных агрэгатара крытычных аглядаў «Rotten Tomatoes» фільм атрымаў 93% станоўчых рэцэнзій[3], па версіі польскага сэрвіса «Mediakrytyk» — 97% станоўчых водгукаў[4].

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

У аснове сюжэту фільма, падзеі якога адбываюцца на фоне халоднай вайны 1950-ых гадоў у Польшчы, Берліне, Югаславіі і Парыжы, гісторыя вялікага і цяжкага кахання паміж маладой танцоўшчыцай Зулай і піяністам Віктарам. Зула і Віктар — людзі рознага паходжання і надзвычай несумяшчальных характараў. З аднаго боку, яны часта не могуць знайсці агульнай мовы, з іншага ж — яны не могуць жыць адзін без аднаго.[5]

Акцёрскі склад[правіць | правіць зыходнік]

 Акцёр   Персанаж 
Іаанна Куліг(польск.) бел. Зула — танцорка.
Томаш Кот(польск.) бел. Віктар Варскі — піяніст.
Борыс Шыц(польск.) бел. Лех Качмарэк.
Агата Кулеша(польск.) бел. Ірэна Белецка.
Седрык Кан(фр.) бел. Мішэль.
Жанна Балібар(фр.) бел. Джульета.
Адам Ферэнцы(польск.) бел. міністр.
Адам Варановіч(польск.) бел. консул.
Адам Шышкоўскі лагерны вартавы.
Джорджа Рэйзакер пісьменнік.

Пракат[правіць | правіць зыходнік]

Прэм’ера фільма адбылася 10 мая 2018 года ў межах асноўнага конкурсу 71-га Канскага кінафестывалю, дзе фільм быў узнагароджаны прэміяй за найлепшую рэжысуру[2]. У шырокім пракаце фільм упершыню з’явіўся ў Польшчы 8 чэрвеня таго ж года[6]. Прэм’ера «Халоднай вайны» ў Беларусі адбылася 2 лістапада, дзе фільм стаў фільмам адкрыцця 25-га Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад»[7].

Узнагароды і намінацыі[правіць | правіць зыходнік]

Кінапрэмія / Кінафестываль Дата і месца Катэгорыя / Узнагарода Намінант Вынік Сп.
71-ы Канскі кінафестываль 819.05.2018
Каны
Palme-d-or.png «Залатая пальмавая галіна» «Халодная вайна», Павел Паўлікоўскі Намінацыя [2]
Найлепшы рэжысёр Павел Паўлікоўскі Перамога
43-і Польскі кінафестываль 17-22.09.2018
Гдыня
Залаты леў за найлепшы фільм «Халодная вайна», Павел Паўлікоўскі Намінацыя [8]
31-я Еўрапейская кінапрэмія 15.12.2018
Севілья
Найлепшы еўрапейскі фільм «Халодная вайна», Павел Паўлікоўскі Перамога
Найлепшы еўрапейскі рэжысёр Павел Паўлікоўскі Перамога
Найлепшая еўрапейская актрыса Іаанна Куліг Перамога
Найлепшы еўрапейскі акцёр Томаш Кот Намінацыя
Найлепшы еўрапейскі сцэнарыст Павел Паўлікоўскі Перамога
Найлепшы еўрапейскі мантажор Яраслаў Каміньскі Перамога

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. 1,0 1,1 1,2 ČSFD — 2001.
  2. 2,0 2,1 2,2 ZIMNA WOJNA — Festival de Cannes 2018. «festival-cannes.com». Праверана 18 жніўня 2018.
  3. Cold War (Zimna wojna) (англ.) . «Rotten Tomatoes». Праверана 21 снежня 2018.
  4. Zimna wojna (2018) recenzje - mediakrytyk.pl. «Mediakrytyk». Праверана 18 жніўня 2018.
  5. Cold War (Zimna wojna) — Cineuropa. «Cineuropa.org». Праверана 18 жніўня 2018.
  6. Cold War (2018) — Release Info — IMDb (англ.) . Internet Movie Database. Праверана 3 лістапада 2018.
  7. 25-ты Мінскі міжнародны кінафестываль «Лістапад» стартуе стужкай польскага рэжысёра Паўла Паўлікоўскага «Халодная вайна» (бел.) . Радыё Беларусь (2 лістапада 2018). Праверана 3 лістапада 2018.
  8. Filmy w Konkursie Głównym i Konkursie Inne Spojrzenie 43. Festiwalu Polskich Filmów Fabularnych w Gdyni (польск.) . «festiwalgdynia.pl». Праверана 18 жніўня 2018.

Знешнія спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Павел Паўлікоўскі