Хальмахера
Выгляд
| Хальмахера | |
|---|---|
| індан. Pulau Halmahera | |
| Характарыстыкі | |
| Плошча | 17 780 км² |
| Найвышэйшы пункт | 1 635 м |
| Насельніцтва | 449 938 чал. (2010) |
| Шчыльнасць насельніцтва | 25,31 чал./км² |
| Размяшчэнне | |
| 0°35′55,48″ пн. ш. 127°51′48,47″ у. д.HGЯO | |
| Архіпелаг | Малайскі архіпелаг |
| Акваторыя | Ціхі акіян |
| Краіна | |
Хальмахе́ра (індан.: Pulau Halmahera), Джайлола — востраў у складзе Малайскага архіпелага, буйнейшы з Малукскіх астравоў. Належыць Інданезіі.
Плошча вострава 17780 км². Берагавая лінія складанай формы. 4 паўастравы раздзяляюцца залівамі і веерападобна расходзяцца ад цэнтра вострава. Паверхня гарыстая. Найбольшая вышыня — дзеючы вулкан Гамкунора. Клімат экватарыяльны. Тэмпература паветра на ўзбярэжжы 25—28 °С. За год выпадае 2000—3000 мм ападкаў. На востраве вечназялёныя трапічныя лясы.
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]Земляробства, экспарт вострых прыпраў, драўніны. Плантацыі какосавай пальмы. На востраве порт Джайлола.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 534. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Хальмахера (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
