Халід Асаад

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Халід Асаад
араб. ‏خالد الأسعد‎‎‎
Дата нараджэння 1932(1932)
Месца нараджэння Пальміра, Французскі мандат у Сірыі і Ліване
Дата смерці 18 жніўня 2015(2015-08-18)
Месца смерці Пальміра, Сірыя
Грамадзянства
Род дзейнасці археолаг, прафесар, гісторык, куратар
Навуковая сфера археалогія, антычная гісторыя, пераклад
Месца працы антычны комплекс Пальміры
Альма-матар Універсітэт Дамаска
Вядомы як даследчык антычнай спадчыны Пальміры
Партыя
Узнагароды і прэміі Ордэн Заслуг перад Рэспублікай Польшча

Халід Асаад (Халід аль-Асад, араб. ‏خالد الأسعد‎‎‎; 1932 — 18 жніўня 2015) — сірыйскі археолаг, галоўны наглядчык (1963—2003) і адзін з галоўных даследчыкаў антычнага комплексу Пальміры. Выкрадзены і забіты тэрарыстамі Ісламскай Дзяржавы.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Асаад нарадзіўся ў Пальміры ў 1932 г. З 1960-х гадоў займаўся вывучэннем антычнай спадчыны старажытнага горада. У 1963 годзе ўзначаліў антычны комплекс Пальміры[1]. Сумесныя даследаванні Асаада з амерыканскімі, французскімі, нямецкімі і швейцарскімі даследчыкамі сталі асновай для ўключэння руін антычных збудаванняў Пальміры ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў 1980 годзе[2]. Выдаў больш 20 кніг на тэму Пальміры і Вялікага шаўковага шляху[1].

Найважнейшымі археалагічнымі знаходкамі Асаада былі частку галоўнага гарадскога скрыжавання і шматлікія грабніцы зблізку руін комплексу. У 2003 г. навуковец сышоў на пенсію з пасады галоўнага наглядчыка антычнага комплексу, але працягваў даследаванні. Свабодна валодаў арамейскай мовай, публікаваў пераклады з яго. Атрымліваў польскія, французскія і туніскія узнагароды[1].

У канцы мая 2015 г. Пальміру захапіла тэрарыстычная групоўка Ісламская Дзяржава, вядомая сваім нецярпімым стаўленнем да хрысціянскіх, язычніцкіх і мусульманскіх помнікаў культуры[2]. У сярэдзіне ліпеня Асаад быў захоплены баявікамі ў палон. Нягледзячы на працяглыя катаванні, ён адмовіўся выдаць размяшчэнне схаваных антычных артэфактаў і 18 жніўня быў публічна абезгалоўлены тэрарыстамі[3]. Ісламісты абвінавацілі яго ва ўдзеле ў навуковых канферэнцыях з «нявернымі» і вывучэнні «ідалаў». Цела Асаада пакінулі на цэнтральнай плошчы Пальміры[2].

Адзнакі[правіць | правіць зыходнік]

Шэраг гісторыкаў лічыць Халіда Асаада выдатным даследчыкам Пальмірскай антычнай спадчыны[3]. Глава сірыйскага Дырэктарата музеяў і старажытнасцей Маамун Абдул Карым назваў яго «адным з найважнейшых першапраходцаў сірыйскай археалогіі ў XX стагоддзі»[1].

Зноскі

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.