Перайсці да зместу

Халім Малкоч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Халім Малкоч
сербахарв.: Halim Malkoč
Дата нараджэння 12 жніўня 1917(1917-08-12)
Месца нараджэння
Дата смерці 8 лютага 1947(1947-02-08) (29 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Прыналежнасць Трэці рэйх
Род войскаў Войскі СС
Званне Оберштурмфюрар
Часць 13-я горная дывізія СС «Ханджар» (1-я харвацкая)
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Жалезны крыж
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Халім Малкоч (сербахарв.: Halim Malkoč; басн.: Halim Malkoč; 12 жніўня 1917 — 7 сакавіка 1947) — баснійскі імам, оберштурмфюрэр 13-й добраахвотніцкай горнапяхотнай дывізіі СС «Ханджар» (1-й харвацкай) нацысцкай Германіі. Вядомы як першы мусульманін, узнагароджаны Жалезным крыжам у эпоху нацысцкай Германіі; узнагароду атрымаў за падаўленне паўстання ў Вільфранш-дэ-Руэрг.

Да вайны Малкоч быў імамам у Босніі. Пасля пачатку Красавіцкай вайны  (руск.) прызваны ў Югаслаўскую каралеўскую армію[1].

Халім здаўся ў палон немцам, у 1943 годзе ўступіў у новаўтвораную 13-ю добраахвотніцкую горнапяхотную дывізію СС «Ханджар» і быў прызначаны імамам 13-га горнасапёрнага батальёна СС. У ліпені 1943 года ён выехаў з баснійскага мястэчка Улема ў Дрэздэн, дзе на працягу трох тыдняў вучыўся на спецыяльных курсах, арганізаваных групенфюрэрам СС Готлабам Бергерам і ганаровым афіцэрам СС Амінам аль-Хусейні, вялікім муфтыем Іерусаліма. Малкоч вывучаў нямецкую мову і структуру войскаў СС, у рамках культурнай праграмы ён наведаў Берлінскую Оперу, замак Бабельсберг, Патсдам і Нікаласзее.

17 верасня 1943 года баснійцы, незадаволеныя ўмовамі абыходжання ў дывізіі, паднялі адкрыты бунт у французскім Вільфранш-дэ-Руэрг. Нямецкі лекар Вільфрыд Швайгер заклікаў на дапамогу лаяльных войскам СС людзей, у тым ліку і Малкоча. Імам Малкоч угаварыў бунтаўнікоў здацца і скласці зброю[2]. У кастрычніку 1943 года яго ўзнагародзілі за гэтыя заслугі Жалезным крыжам 2-га класа, а праз год прызначылі імамам дывізіі пасля таго, як ранейшы імам Абдула Мухасіловіч 21 кастрычніка 1944 года збег да югаслаўскіх партызан.

Пасля вайны Малкоч быў асуджаны югаслаўскім судом за супрацу з нямецка-фашысцкімі захопнікамі. 7 сакавіка 1947 года павешаны ў Біхачы.

  1. Lepre 1997, p. 72.
  2. Lepre 1997, p. 94.
  • Lepre, George (1997). Himmler's Bosnian Division: The Waffen-SS Handschar Division 1943-1945(англ.). Atglen, PA: Schiffer Military History. ISBN 0-7643-0134-9.