Халіфа Хафтар

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Халіфа Хафтар
араб. خليفة بلقاسم حفتر‎‎
Дата нараджэння 7 лістапада 1943(1943-11-07)[1] (80 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць Лівія Лівійская Джамахірыя (1977—1987)
 ЗША (1987—2011)
 Лівія (з 2011)
Род войскаў Сухапутныя войскі Лівіі[d], Узброеныя сілы Лівіі і Нацыянальна-вызваленчая армія Лівіі
Званне фельдмаршал
Камандаваў Узброеныя сілы Лівіі
Бітвы/войны Чадска-лівійскі канфлікт
Грамадзянская вайна ў Лівіі (2011)
Узброеныя сутыкненні ў Лівіі (2011—2014)
Грамадзянская вайна ў Лівіі (з 2014)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Халіф Белкасім Хафтар (араб. خليفة بالقاسم حفتر‎‎; нар. 1943, Адждабія, Лівія) — лівійскі ваенны дзеяч.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў 1943 годзе ў горадзе Адждабія ў берберскай сям’і з племя фарджані. Скончыў Акадэмію Ваеннага ўніверсітэта ў Бенгазі. У 1969 годзе, будучы 26-гадовым кадэтам, Халіфа Хафтар удзельнічаў у арганізаваным Муамарам Кадафі перавароце, які зрынуў манархію, і ў рэшце рэшт стаў адным з вышэйшых афіцэраў і галоўных набліжаных лідара Лівіі. У 19771978 гадах ён скончыў вышэйшыя афіцэрскія курсы «Выстрал» у СССР, а ў 1983 годзе быў слухачом курсаў у Акадэміі імя М. В. Фрунзе і, як і многія арабскія вышэйшыя афіцэры таго часу, вывучаў рускую мову[2].

У 80-я Хафтар прыняў удзел у лівійска-чадскай вайне, падчас якой Кадафі прызначыў яго галоўнакамандуючым. У 1987 годзе ён дапусціў шэраг памылак, што прывяло да разгрому лівійскай арміі і палону Хафтара. Лівійскі лідар публічна адмовіўся ад вызвалення свайго генерала. Пасля гэтага ўзлаваны Хафтар пачаў будаваць змову супраць Кадафі, плануючы разам з іншымі праціўнікамі ўлады ўварвацца ў Лівію з Чада. Аднак з-за дзяржперавароту ў апошнім ён вымушаны быў бегчы ў Кенію, а пасля ў ЗША.

У 1996 годзе Хафтар пры падтрымцы ЦРУ паспрабаваў узначаліць паўстанне ў гарах паўднёвай Лівіі, але яно пацярпела няўдачу[3]. Частка людзей былі схоплены і пакараны. Пасля ўварвання ЗША ў Ірак у 2003 годзе Кадафі, да таго адзін з самых лютых ворагаў Амерыкі, пагадзіўся адмовіцца ад праграмы па распрацоўцы ядзернай зброі і зрабіў крокі да збліжэння з Вашынгтонам. У ЦРУ страцілі цікавасць да Хафтару[4].

У сакавіку 2011 года, пасля пачатку грамадзянскай вайны ў Лівіі, Хафтар адправіўся ў Бенгазі. Ваенны прадстаўнік мяцежнікаў паведаміў, што Хафтар далучыўся да апазіцыі і прызначаны камандуючым, але ў Пераходным нацыянальным савеце гэта абверглі[5]. У красавіку 2011 года камандуючым узброеных сіл рэвалюцыянераў быў Абдул Фатах Юніс, яго памочнікам быў Амар Эль-Харэры, які з’яўляецца камандуючым штаба, а Хафтар стаў трэцім сярод старэйшага каманднага складу, камандуючым сухапутнымі сіламі ў званні генерал-лейтэнанта[6][7]. А не знайшоўшы падтрымкі, Хафтар вярнуўся назад у ЗША.

У ліпені 2012 года ў Лівіі прайшлі першыя дэмакратычныя выбары ва Усеагульны нацыянальны кангрэс, дзе перамогу атрымала шырокая кааліцыя лібералаў і цэнтрыстаў. Хоць ісламісты прайгралі выбары, яны знайшлі іншы шлях ва ўладу. У маі 2013 года яны заклікалі парламент прыняць закон, які забараняе былым членам урада Кадафі займаць дзяржаўныя пасады, у выніку чаго ім удалося нейтралізаваць некалькі ключавых супернікаў.

14 лютага 2014 года Хафтар выступіў па тэлебачанні, абвясціўшы аб роспуску парламента і стварэнні «прэзідэнцкага камітэта» і кабінета, якія будуць кіраваць краінай да новых выбараў, хоць было незразумела, як яму ўдасца рэалізаваць свае намеры. Хафтар ездзіў па краіне, сустракаючыся з людзьмі і арганізуючы сваю армію з дапамогай ранейшых таварышаў па службе.

16 мая 2014 года Хафтар абвясціў аб пачатак наступлення на групоўкі радыкальных ісламістаў[8][9] у Бенгазі пад кодавай назвай «Годнасць Лівіі»[10]. Аперацыю Хафтара віталі шматлікія лівійцы, незадаволеныя хаосам, пануючым у краіне. Парламент пагадзіўся склікаць новы заканадаўчы орган, Палату прадстаўнікоў. На чэрвеньскіх выбарах ісламісты зноў пацярпелі паразу, але, перш чым новы парламент здолеў сабрацца, баевікі пры падтрымцы атрада з горада Місурата атакавалі міжнародны аэрапорт Трыпалі, спрабуючы адбіць яго ў сіл Хафтара. Будынак аэрапорта быў разбураны, самалёты знішчаны, загінулі каля 100 чалавек.

3 сакавіка 2015 года прызначаны вярхоўным галоўнакамандуючым ЛНА.

15 верасня 2016 году атрымаў чын фельдмаршала ад Палаты прадстаўнікоў Лівіі[11].

У студзені 2017 года, прасоўваючыся на поўдзень Лівіі, сілы Хафтара сутыкнуліся з сіламі, лаяльнымі Ураду нацыянальнай згоды, які Хафтар не прызнаваў. Гэта выклікала непакой у ААН і на Захадзе.

14—15 жніўня 2017 года ў Маскве прайшлі чарговыя перамовы з С. Лаўровым і С. Шайгу, дзе абмяркоўвалася пытанне ваеннай дапамогі РФ Лівіі[12].

У перыяд з 2014 па 2018 пад кіраўніцтвам Хафтара ад ісламістаў былі вызвалены такія гарады, як Дэрна, Бенгазі, Рас-Лануф, Эс-Сідр і іншыя.

4 красавіка 2019 года камандуючы Лівійскай нацыянальным войскам маршал Халіф Хафтар загадаў войскам пачаць наступленне на сталіцу краіны Трыпалі.

13 студзеня 2020 года ў Маскве павiнна была прайсцi сустрэча паміж Фаiзам Сараджам і Халіфам Хафтарам, а таксама прадстаўнікамі іншых лівійскіх сіл[13], Фаiз адмовіўся весці перамовы з апанентам.

27 красавіка на фоне двоеўладдзя і грамадзянскай вайны фельдмаршал абвясціў аб пераходзе ўлады ў Лівіі ад Палаты прадстаўнікоў да арміі[14].

У верасні 2021 года сышоў з пасады кіраўніка ЛНА для ўдзелу ў прэзідэнцкіх выбарах[15]. На час перадвыбарчай гонкі ён перадаў свае паўнамоцтвы генерал-палкоўніку Абдэль Разаку ан-Надуры.

У лістападзе 2021 года Халіфа Хафтар абвясціў сваю кандыдатуру на прэзідэнцкіх выбарах у снежні 2021 года. 30 лістапада за перашкоду выбарчаму працэсу яго кандыдатура знята.

Здароўе[правіць | правіць зыходнік]

11 красавіка 2018 гады французская газета «Le Monde» паведаміла, што ў Бенгазі Хафтар перанёс інсульт і знаходзіцца ў коме. Фельдмаршал быў дастаўлены ў бальніцу Амана, а пазней у клініку Парыжа[16]. Выданне «Middle east eye» са спасылкай на еўрапейскага дыпламата паведаміла, што ў Хафтара рак лёгкіх. Ананімныя лекары пацвердзілі інфармацыю аб інсульце[17]. Ужо 13 красавіка ў СМІ з’явілася інфармацыя пра смерць камандуючага арміяй Лівіі[18]. Аднак інфармацыя пра смерць не пацвердзілася і 26 красавіка Халіфа Хафтар вярнуўся ў Бенгазі[19].

Зноскі

  1. https://www.corriere.it/english/17_gennaio_03/general-haftar-italy-has-taken-the-wrong-side-libya-c8bea24e-d1dc-11e6-a55b-632cc5cf8e9f.shtml
  2. Знание маршала — Газета Коммерсантъ № 31 (6025) от 20.02.2017
  3. Фельдмаршал Каддафи готовится объединить Ливию российским оружием
  4. Мятежный сын Каддафи. Станет ли Халифа Хафтар диктатором Ливии
  5. Libyan rebel efforts frustrated by internal disputes over leadership | World news | The Guardian
  6. "The colonel feels the squeeze". The economist. 19 May 2011. Праверана 20 May 2011.
  7. "The task of forming a more effective anti-Gaddafi army". BBC. 15 April 2011. Праверана 28 June 2011.
  8. ИТАР-ТАСС: Международная панорама — Ливийская армия объявила о приостановке работы временного парламента
  9. Мятежный ливийский генерал обещает очистить Бенгази от террористов | РИА Новости
  10. В Ливии смертник подорвался у штаб-квартиры главы антитеррора — ПОЛИТ.РУ(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 7 чэрвеня 2014. Праверана 5 красавіка 2019.
  11. "Tobruk's HoR promotes Khalifa Haftar to a Marshal following capture of oil ports". Libyan Express. 15 сентября 2016. Праверана 22 ноября 2016. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |accessdate= і |date= (даведка)
  12. Командующий ливийской армией попросил у России военной помощи // РИА Новости, 14.08.2017
  13. [https://radiosputnik.ria.ru/20200113/1563352741.html В МИД подтвердили встречу Хафтара и Сарраджа в Москве]
  14. Хафтар объявил о переходе власти в Ливии к армии
  15. Хафтар ушел с поста для участия в выборах президента Ливии
  16. СМИ сообщили об инсульте у ливийского маршала Хафтара
  17. EXCLUSIVE: Libya’s Haftar 'suffering irreversible brain damage'
  18. Источник сообщил о смерти лидера Ливийской национальной армии Хафтара
  19. Маршал Халифа Хафтар, о «кончине» которого сообщали СМИ, вернулся в Ливию

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]