Хамід Карзай
Хамід Карзай | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
пушту: حامد کرزي | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Бурханудзін Рабані | ||||||
Пераемнік | Ашраф Гані | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
24 снежня 1957[1][2][…] (66 гадоў) |
||||||
Бацька | Abdul Ahad Karzai[d] | ||||||
Жонка | Zeenat Karzai[d] | ||||||
Веравызнанне | іслам і суніты | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Хамід Карзай (пушту حامد کرزي, дары حامد کرزي — Hāmid Karzay, нар. 24 снежня 1957) — афганскі дзяржаўны дзеяч, прэм’ер-міністр Афганістана (2001—2002), прэзідэнт Афганістана (2004—2014).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Хамід Карзай нарадзіўся 24 снежня 1957 года ў Кандагары ў арыстакратычнай сям’і аднаго караля Захір-шаха сенатара Абдул Ахада Карзая. Выхадзец з пуштунскага клана Папалзай ўплывовага племя Дурані, прадстаўнікі якога кіравалі Афганістанам на працягу двух стагоддзяў.
Вучыўся спачатку ў Кабуле, а калі яго сям’я эмігравала ў Пакістан пасля ўводу ў Афганістан савецкіх войскаў у канцы 1979 года, Хаміда паслалі на вучобу ў аспірантуру па спецыяльнасці паліталогія ў Хімачальскі ўніверсітэт (Сімла, Індыя). У час грамадзянскай вайны ў Афганістане разам з іншымі маджахедамі ўдзельнічаў ва ўзброенай барацьбе супраць улады Народна-дэмакратычнай партыі Афганістана (з 1978) і савецкіх войск (з 1979). Пасля прыходу муджахідаў да ўлады (красавік 1992) намеснік міністра замежных спраў. У гады праўлення талібаў (1996—2001) у эміграцыі, пасля іх выгнання з Кабула ў лістападзе 2001 года на Бонскай канферэнцыі выбраны старшынёй часовай Адміністрацыі Афганістана. У ліпені 2002 года на «Лоя Джырга» (Сходзе прадстаўнікоў народа Афганістана) выбраны прэзідэнтам Пераходнай Ісламскай Дзяржавы Афганістан.
Валодае некалькімі мовамі — пушту, дары, урду, хіндзі, англійскай і французскай.
Жанаты (1998). Жонка — урач па адукацыі. Першы сын нарадзіўся ў 2007.
Зноскі
- ↑ Hamid Karsai // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ Hamid Karzai // Proleksis enciklopedija, Opća i nacionalna enciklopedija — 2009.