Хангельды Агаханавіч Агаханаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Хангельды Агаханавіч Агаханаў
Дата нараджэння 28 студзеня 1916(1916-01-28)
Месца нараджэння
Дата смерці 15 снежня 2000(2000-12-15) (84 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Дзеці Назар Агаханаў[d]
Прафесія кінарэжысёр
Узнагароды
Ордэн «Знак Пашаны»
IMDb ID 8525183

Хангельды Агаханавіч Агаханаў (28 студзеня 1916 — 15 снежня 2000) — савецкі і туркменскі кінарэжысёр. Заслужаны дзеяч мастацтваў Туркменскай ССР (1966).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Працаваць у кіно пачаў у 1934 годзе ў якасці памочніка рэжысёра, вучыўся ў кінатэхнікуме пры студыі «Туркменфільм». З 1938 года працаваў як рэжысёр дубляжу, затым як рэжысёр-пастаноўшчык.

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

У 1963—1964 гадах — старшыня праўлення Саюза кінематаграфістаў Туркменістана. У 1967—1971 гадах — першы сакратар Саюза кінематаграфістаў Туркменістана. У 1967—1991 гадах — член калегіі Дзяржкіно Туркменістана. Заслужаны дзеяч мастацтваў Туркменскай ССР (1966).

Сын Назар(руск.) бел. — выкладчык МФТІ.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

З 1938 года вырабіў дубляж на туркменскую мову больш за 1000 мастацкіх і дакументальных фільмаў.

У якасці рэжысёра паставіў фільмы: «Першы экзамен» (1959, сумесна з П. Сыровым), «Дзесяць крокаў на ўсход» (1961, сумесна з В. Закам), «Апошняя дарога» (1963), «Певень» (1966, сумесна з Н. Зеляранскім(руск.) бел.). Зняў дакументальны фільм «Па Туркменіі» (1961, сумесна з Л. Чаранцовым) і іншыя[1].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]