Ханна Хірш-Паўлі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Ханна Хірш-Паўлі
шведск.: Hanna Hirsch-Pauli
Фатаграфія
Імя пры нараджэнні шведск.: Hanna Pauli
Дата нараджэння 13 студзеня 1864(1864-01-13)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 29 снежня 1940(1940-12-29)[1][3][…] (76 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Abraham Hirsch[d][4][1]
Муж Georg Pauli[d]
Род дзейнасці мастачка
Месца працы
Вучоба
Уплыў на Eda Douscha[d] і Helga Stenhammar[d]
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ханна Хірш-Паўлі (шведск.: Hanna Hirsch Pauli; 13 студзеня 1864, Стакгольм29 снежня 1940, Сольна) — шведская мастачка-партрэтыстка.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Ханна Хірш-Паўлі нарадзілася 13 студзеня 1864 года ў Стакгольме ў сям'і музычнага выдаўца Абрагама Хірша, яе дзядзька — Адольф Хірш быў мастаком-пейзажыстам. Жывапіс дзяўчынка стала вывучаць з дванаццаці гадоў[9].

З дзяцінства Ханна сябравала з Евай Боніер, яны разам вырашылі стаць мастачкамі. Разам вучыліся спачатку ў мастацкай Школе для жанчын у Аўгуста Мальмстрэма, куды Ханна паступіла ў 1880 годзе.

Праз год Ханна была прынятая ў Шведскую Каралеўскую Акадэмію мастацтваў у Стакгольме, дзе таксама вучылася разам з Боніер. Іх аднакурсніцай была таксама Карын Берг, якая ў той час была жонкай Карла Ларсана.

У 1885 Ханна за карціну «Пад лямпай» атрымала ў Каралеўскай акадэміі залаты медаль і стыпендыю для працягу вучобы за мяжой. Увосень гэтага ж года Ханна ў кампаніі з сяброўкай Евай адправілася ў Парыж, дзе яны паступілі ў Акадэмію Каларосі. Там яна вучылася з 1885 па 1887 год у майстэрні Паскаля Данье-Бювера і Рафаэля Коліна. У 1886 годзе ў Барбізоне пазнаёмілася са сваім будучым мужам, мастаком Георгам Паўлі.

У 1887 годзе яны пажаніліся, а мядовы месяц правялі ў Італіі. У 1889 годзе на Сусветнай выставе ў Парыжы Ханна Хірш-Паўлі атрымала медаль за сваю працу «Сябры»[9].

У 1905 годзе Ханна і Георг пабудавалі вілу ў муніцыпалітэце Нака. У сям'і было трое дзяцей: Торстэн, які нарадзіўся ў 1889 годзе, Георг (1891) і Рут (1896). У 1940 годзе яе сын Георг і яго жонка Ліза загінулі ў аўтамабільнай катастрофе.

За сваё творчае жыццё мастачка Ханна Хірш-Паўлі стварыла шэраг партрэтаў мастакоў і пісьменнікаў, якія ўваходзяць у кола яе сяброў і сяброў яе мужа. Сярод іх - жывапісец Карл Нордстрэм, пісьменнік Вернер фон Хейдэнстам, пісьменніца Сельма Лагерлёф (1932, Нацыянальны музей), групавы партрэт «Сябры» (1907, Нацыянальны музей), на якім таксама намаляваная пісьменніца Элен Кей[10].

У 1935 годзе муж і жонка Георг і Ханна Паўлі падарылі калекцыю карцін мастацкаму музею горада Ёнчэпінга.

Ханна Хірш-Паўлі памерла 29 снежня 1940 года.

Зараз творы мастачкі знаходзяцца ў Мастацкім музеі горада Ёнчэпінга, Нацыянальным музеі Швецыі[10], у мастацкім музеі Гётэбарга, у прыватнай калекцыі твораў мастацтва сям'і Боніер.

Адна з вуліц на паўднёвым захадзе Стакгольма названая ў гонар мастачкі - вуліца Ханны Паўлі. У гэтым раёне горада шмат іншых вуліц таксама названыя ў гонар вядомых жанчын першай паловы ХХ стагоддзя.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Gynning, Margareta: "Pauli, Hanna", Svenskt biografiskt lexikon, 28, pp. 746–749
  • Gynning, Margareta: Det ambivalenta perspektivet: Eva Bonnier och Hanna Hirsch-Pauli i 1880-talets konstliv, Stockholm: Bonnier, (Diss. Uppsala University), 1999.
  • Hansen, Vibeke Waallann, Women Artists in Paris 1850-1900, p. 76-77.

Зноскі

  1. а б в г д е ё Hanna Pauli — 1917.
  2. а б 18640113 Pauli f. Hirsch // Swedish death index Праверана 27 красавіка 2018.
  3. а б Hanna Pauli // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. а б Hanna, f. 1864 i Stockholm // Swedish Census 1880Riksarkivet. Праверана 27 красавіка 2018.
  5. а б Hanna Pauli Праверана 19 лютага 2020.
  6. а б Nacka kyrkoarkiv, Död- och begravningsböcker, SE/SSA/1542/F I/6 (1938-1949), bildid: 00023286_00039 Праверана 21 лютага 2020.
  7. artist list of the National Museum of Sweden — 2016. Праверана 27 лютага 2016.
  8. LIBRIS — 2012. Праверана 24 жніўня 2018.
  9. а б HANNA (HIRSCH) PAULI - Clark Art Institute.
  10. а б Artist list of the National Museum of Sweden — 2016.