Ханой Хілтан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ханой Хілтан
Каардынаты 21°01′31″ пн. ш. 105°50′47″ у. д.HGЯO
Адкрыццё 1896
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Хаало (в’етн.: Hỏa Lò, Вогненная печ[1]) — былая турма, а цяпер музей і турыстычны аб’ект у Ханоі (В’етнам). Пабудавана французскімі каланіяльнымі ўладамі ў 1896 годзе для ўтрымання в’етнамскіх палітвязняў — праціўнікаў каланіялізму. Першапачатковая французскае назва турмы была Maison Centrale.

Падчас вайны ў В’етнаме Хаало выкарыстоўвалася паўночнав’етнамскімі ўладамі для ўтрымання палонных амерыканскіх пілотаў, якія далі ёй мянушку «Ханой Хілтан» (англ.: Hanoi Hilton). Самым вядомым былым зняволеным турмы з’яўляўся будучы амерыканскі палітык Джон Макейн.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Турма «Maison Centrale» была пабудавана французскімі каланіяльнымі ўладамі ў 1896 годзе. Была прызначана для ўтрымання каля 450 палітычных зняволеных — праціўнікаў французскага каланіяльнага рэжыму ў Індакітаі[1].

У 1954 годхе, пасля заканчэння Першай Індакітайскай вайны, сыходу французаў з Індакітая і стварэнні двух незалежных в’етнамскіх дзяржаў, турма перайшла пад кантроль Дэмакратычная Рэспубліка В’етнам. Яна была названая «Хаало» па назве вуліцы, на якой размяшчалася.

У жніўні 1964 года авіяцыя ЗША здзейсніла першы налёт на Дэмакратычную Рэспубліку В’етнам. Было збіта два самалёты і ўзяты ў палон малодшы лейтэнант Эверэт Альварэс, які і стаў першым амерыканцам у Хаало. Пасля пачатку рэгулярных бамбардзіровак у 1965 годзе ў турму пачалі прыбываць іншыя лётчыкі. Паколькі ЗША і Паўночны В’етнам фармальна не знаходзіліся ў стане вайны, паўночнав’етнамскія ўлады аддавалі перавагу называць палонных амерыканцаў злачынцамі і спачатку ўтрымлівалі іх у турме для крымінальнікаў замест спецыяльнага лагера ваеннапалонных.

Пазней амерыканцаў сталі размяркоўваць па іншых турмах і лагерах у розных раёнах краіны, але некаторая частка заўсёды ўтрымлівалася ў Хаало. Найбольш вядомымі вязнямі турмы былі Дуглас Пітэрсан1997 стаў першым амерыканскім паслом у В’етнаме пасля аднаўлення дыпламатычных адносін паміж дзвюма краінамі), Джэймс Стокдэйл, Робі Рыснер, Джон Макейн. З-за цяжкіх умоў утрымання амерыканскія лётчыкі далі Хаало іранічную мянушку «Ханой Хілтан», па аналогіі з вядомымі гатэлямі сеткі Hilton Hotels. У 1972 годзе турму наведала вядомая актрыса і актывістка антываеннага руху Джэйн Фонда, якая пасля заявіла, што палонныя амерыканцы ўтрымліваюцца ў добрых умовах.

У гэты ж час зафіксаваны шэраг правапарушэнняў з боку наглядчыкаў і катаванняў амерыканскіх палонных.

У 1990-я гады турма была амаль поўнасцю знесена. На яе тэрыторыі было пабудавана некалькі камерцыйных будынкаў, уключаючы 25-павярховы жылы дом. Захаваўся толькі вартавы будынак, які знаходзіўся ля ўваходу. Тут размешчаны музей гісторыі Хаало.

У 1999 годзе ў Ханоі была адкрыта пяцізоркавая гасцініца сеткі «Хілтан», якая атрымала назву «Ханой Хілтан Опера».

Адлюстраванне ў культуры[правіць | правіць зыходнік]

  • «Любячы і ваюючы» (1987) — амерыканскі мастацкі фільм па кнізе былога зняволенага турмы Хаало Джэймса Стокдэйла.
  • «Ханой Хілтан» (1987) — амерыканскі мастацкі фільм, зняты па ўспамінах былых зняволеных турмы Хаало.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б Maison Centrale — 1000 Years Thang Long (VietNamPlus). Архівавана з першакрыніцы 16 ліпеня 2013. Праверана 12 ліпеня 2013.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]