Перайсці да зместу

Хан-Юніс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Хан-Юніс
خان يونس
31°21′00″ пн. ш. 34°18′00″ у. д.HGЯO
Краіна  Палесціна
Рэгіён Сектар Газа
Правінцыя Хан-Юніс
Гісторыя і геаграфія
Заснаваны 1389
Часавы пояс UTC+2
Насельніцтва
Насельніцтва 400 000 чалавек (2024)

khanyounis.mun.ps (ар.)


Хан-Юніс (Зямля)
Хан-Юніс
Хан-Юніс


Мапа

Хан-Ю́ніс або Хан-Юнус (араб. خان يونس‎) — горад у Сектары Газа, адміністрацыйны цэнтр аднайменнай правінцыі. Паводле звестак Цэнтральнага бюро статыстыкі Палесціны, у 2017 годзе насельніцтва Хан-Юніса складала 205 125 чалавек[1].

Горад размешчаны ў паўднёвай частцы сектара Газа, за 4 км на ўсход ад узбярэжжа Міжземнага мора і за 14 км на паўднёвы захад ад горада Газа.

У яго ваколіцах знаходзяцца гарады Бані-Сухейла, Абасан-эль-Кебіра і Рафах, мястэчка Аль-Карара і вёска Аль-Фухары.

Да XIV стагоддзя на гэтым месцы існавала вёска з назвай Салках. У мэтах абароны караванаў у 1387—1388 роках эмір Юнус ан-Нурузі збудаваў тут караван-сарай; ад яго ж растучае паселішча атрымала назву[2].

У 1516 годзе тут адбылася бітва[d] між егіпецкімі мамлюкамі і асманамі, пасля чаго тэрыторыя ўвайшла ў склад Асманскай імперыі.

У канцы XIX стагоддзя Хан-Юніс быў другім паводле велічыні горадам Сектара Газы пасля самой Газы. Паводле перапісу 1922 года тут пражывала 3890 жыхароў (3866 мусульман, 23 хрысціяніны і адзін яўрэй), а ў 1931 насельніцтва зменшылася да 3811 чалавек (3767 мусульман, 41 хрысціянін і тры яўрэі). У 1938 годзе налічвалася 4379 чалавек (у тым ліку тры яўрэі), у 1945 — 11 220 (11 180 мусульман і 40 хрысціян).

Падчас Першай араба-ізраільскай вайны ў маі 1948 года Хан-Юніс быў акупаваны егіпецкімі войскамі. Пасля вайны горад застаўся ў складзе Егіпта. Паводле звестак БАПОР, у горадзе знаходзілася каля 35 000 палесцінскіх бежанцаў, для якіх быў створаны лагер бежанцаў Хан-Юніс[3].

У лістападзе 1956 года, падчас Суэцкага крызісу, Хан-Юніс стаў месцам новых сутыкненняў паміж ізраільскімі войскамі і палесцінскімі арабамі, у якіх, паводле справаздачы БАПОР, загінула 275 чалавек, у тым ліку 140 бежанцаў[4]. У 1967 годзе, падчас Шасцідзённай вайны, Ізраіль зноў акупаваў горад.

Па выніках пагадненняў у Осла 1993—1995 гадоў большасць сектара Газа, і Хан-Юніс у тым ліку, перайшлі пад кіраўніцтва Палесцінскай аўтаноміі. У 2007 годзе кантроль у сектары Газа захапіла тэрарыстычная арганізацыя ХАМАС.

Падчас вайны ў Газе, якая пачалася ў кастрычніку 2023 года, ізраільскія войскі неаднаразова наносілі авіяўдары па Хан-Юнісе, напрыклад, 2 студзеня 2024 года была разбамбаваная штаб-кватэра Палесцінскага Чырвонага Паўмесяца[5]. Ізраіль запатрабаваў, каб палесцінскае насельніцтва пакінула горад[6]. Ізраільскія наземныя войскі ўвайшлі ў горад, але сустрэлі моцны супраціў палесцінскіх баевікоў[7]. Армія абароны Ізраіля выйшла з горада 7 красавіка 2025 года, перш чым пачаць атаку на Рафах[8].

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]

Гарады-пабрацімы

[правіць | правіць зыходнік]
  1. ↑ Preliminary Results of the Population, Housing and Establishments Census, 2017 [Папярэднія вынікі перапісу насельніцтва, жылога фонду і ўстаноў 2017 года] (PDF). Палесцінскае Цэнтральнае Бюро Статыстыкі (ПЦБС) (Report). Дзяржава Палесціна. Люты 2018. pp. 64–82. Праверана 24 кастрычніка 2023.
  2. ↑ Moshe Sharon. Corpus inscriptionum Arabicarum Palaestinae. — Brill, 1999. — С. 229. — ISBN 9004110836.
  3. ↑ Khan Younis refugee camp (англ.). UNRWA. Праверана 14 кастрычніка 2011.
  4. ↑ Special Report of the Director of the United Nations Relief and Works Agency for Palestine Refugees in the Near East (англ.) (7 кастрычніка 1957). Архівавана з першакрыніцы 4 лістапада 2013.
  5. ↑ Izrael zbombardował siedzibę Czerwonego Półksiężyca (польск.). Polska Agencja Prasowa (2 студзеня 2024).
  6. ↑ Armia Izraela wezwała Palestyńczyków do natychmiastowej ewakuacji z Chan Junis (польск.). Polska Agencja Prasowa (1 снежня 2023). Праверана 14 ліпеня 2024.
  7. ↑ Strefa Gazy: Armia izraelska toczy ciężkie boje z Hamasem, centrum walk to Chan Junis (польск.). Dziennik Gazeta Prawna (5 снежня 2023).
  8. ↑ Gallant: IDF withdrawal from Khan Yunis in preparation for Rafah operation (англ.). The Jerusalem Post (7 красавіка 2024).
  9. ↑ https://web.archive.org/web/20191109171704/https://www.comune.palermo.it/js/server/uploads/_20032019122906.pdf