Характар

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Характар (грэч. χαρακτηρ - прымета, адметная рыса, знак) - структура стойкіх, параўнальна пастаянных псіхічных уласцівасцяў, якія вызначаюць асаблівасці адносін і паводзін асобы. Калі кажуць аб характары, то звычайна маюць на ўвазе пад гэтым менавіта такую сукупнасць уласцівасцяў і якасцяў асобы, якія накладваюць пэўны адбітак на ўсе яе праявы і дзеі. Рысы характару складаюць тыя істотныя ўласцівасці чалавека, якія вызначаюць той ці іншы вобраз паводзін, лад жыцця.