Харальд Крота
Харальд Крота | |
---|---|
англ.: Harold Walter Kroto | |
![]() | |
Дата нараджэння | 7 кастрычніка 1939[1][2][…] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 30 красавіка 2016[5][1][…] (76 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | хімік, выкладчык універсітэта, навуковец |
Навуковая сфера | хімія, малекулярная спектраскапія[d][6] і фулерэн[6] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар філасофіі |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды | |
Сайт | kroto.info |
Подпіс |
![]() |
![]() |
Сэр Харальд Уолтар Крота (англ.: Harold Walter Kroto; 7 кастрычніка 1939, Уісбек, Англія — 30 красавіка 2016, Люіс, Англія) — брытанскі хімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі за 1996 год, сумесна з Робертам Кёрлам і Рычардам Смелі— «за адкрыццё фулерэнаў». Лаўрэат медаля Коплі (2004).
Пасвечаны ў рыцары-бакалаўры ў 1996 годзе[9]. Член Лонданскага каралеўскага таварыства (1990), замежны член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (2006), ганаровы член Эдынбургскага Каралеўскага таварыства (1998).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў сям’і Эдзіт і Хайнца Кроташынер. (Сям’я скароціць сваё прозвішча да Крота ў 1955 годзе.) Яго імя мае сілезскія карані. Бацькава сям’я паходзіць з Баянова (Польшча), а матчына — з Берліна. Яго бацькі нарадзіліся ў Берліне, але ўцяклі ў Вялікабрытанію ў 1930-х гадах, бо яго бацька быў яўрэем[10].
Крота вырас у Болтане і наведваў Болтанаўскую школу, дзе ў той час таксама вучыўся Іэн Мак-Келен.
У дзяцінстве яго захаплялі наборы Meccano, і Крота адзначаў, што яны, у тым ліку, дапамаглі яму развіць неабходныя для навуковых даследаванняў навыкі. Потым у яго ўзнікла цікавасць да хіміі, фізікі і матэматыкі. Яго настаўнік хіміі лічыў, што ва Універсітэце Шэфілда лепшая кафедра хіміі ў Вялікабрытаніі, і Крота паступіў туды[11].
Хаця Крота быў выхаваны ў традыцыях яўрэйскай веры, ён пісаў, што рэлігія ніколі не мела для яго сэнсу, і з гадамі стаў перакананым атэістам[11]. Ён падтрымліваў брытанскую гуманістычную асацыяцыю[12]. У 2003 годзе стаў адным з 22 нобелеўскіх лаўрэатаў, якія падпісалі Трэці гуманістычны маніфест[13].
Памёр ад бакавога аміятрафічнага склерозу (хвароба Лу Герыга)[14].
Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Раннія працы[правіць | правіць зыходнік]
У Шэфілдскім універсітэце атрымаў ступені бакалаўра хіміі з адзнакай (1961) і доктара філасофіі па малекулярнай спектраскапіі (1964). Яго даследаванне для апошняй уключала ў сябе высокараспазнавальны электронны спектр свабодных радыкалаў, якія вырабляюцца імпульсным фатолізам (разбурэнне хімічных сувязяў святлом).
Сярод іншага, як то стварэнне першых фосфаалкенаў (злучэнняў з падвоенай сувяззю вуглярод-фосфар), яго Доктарская праца ўключала ў сябе некаторыя неапублікаваныя даследаванні па дыяксідзе трывуглерода, і гэта прывяло да агульнай цікавасці да малекул, якія змяшчаюць ланцугі вугляродных атамаў з мноствам кратных сувязяў. Ён пачаў сваю працу, ахоплены цікавасцю ў арганічнай хіміі, але, сутыкнуўшыся са спектраскапіяй, усё ж рашыў заняцца пытаннямі квантавай хіміі. Пазней ён пачаў цікавіцца астрахіміяй.
Пасля постдактарантуры ў Нацыянальным навукова-даследчым савеце Канады (1964—66) і Bell Labs у ЗША (1966—67) ён з 1967 года стаў выкладаць і займацца навуковай дзейнасцю ва ўніверсітэце Сусекса, прафесар з 1975 года, у 1991—2007 гадах даследчы прафесар Каралеўскага навуковага таварыства.
Наступная праца[правіць | правіць зыходнік]
У 1980-х гадах ён запусціў даследчую праграму ў Сусексе, якая разглядае вугляродныя ланцугі ў міжзоным асяроддзі. Раннія даследаванні дазволілі выявіць малекулу цыанаацэтылену H-C≡C-C≡N. Група Крота выявіла спектральным метадам доказ існавання падобных даўжэйшых малекул, такіх як цыанабутадыін H-C≡C-C≡C-C≡N і цыанагексатрыін H-C≡C-C≡C-C≡C-C≡N, і знайшла іх у 1975 — 1979 гадах.
Спробы растлумачыць гэта прывялі да адкрыцця малекулы C60. Ён даведаўся, што ў той жа час над падобнай тэмай працуюць Роберт Кёрл і Рычард Смелі, ужываючы метад лазернай спектраскапіі, ва Універсітэце Райса ў Тэхасе. Ён прапанаваў ідэю выкарыстоўваць абсталяванне Універсітэта Райса, каб стварыць умовы, максімальна набліжаныя да ўмоў атмасферы вугляроднай зоркі, і паглядзець, як будуць сябе весці ў ёй арганічныя злучэнні.
Эксперымент, праведзены ў верасні 1985, не толькі даказаў, што вугляродныя зоркі могуць вырабляць вугляродныя ланцугі, але і выявіў існаванне малекул віду C60. Трое навукоўцаў праводзілі эксперымент з аспірантамі Джымам Хітам (цяпер прафесар Каліфарнійскага тэхналагічнага інстытута), Шонам О’Браенам (працуе ў Texas Instruments) і Юанем Ліу (цяпер працуе ў Нацыянальнай лабараторыі Оўк-Рыдж). Нобелеўская прэмія па хіміі 1996 года была падзелена паміж Кёрлам, Крота і Смелі.
У 1995 ён быў адным з заснавальнікаў брытанскай дабрачыннай адукацыйнай арганізацыі «Vega Science Trust» з мэтай стварэння фільмаў, якія папулярызуюць навуку і даюць магчымасць самому павысіць свой адукацыйны ўзровень, уключаюць у сябе лекцыі, інтэрв’ю з Нобелеўскімі лаўрэатамі, абмеркаванні актуальных пытанняў навукі, прафесійныя і навучальныя рэсурсы для тэлебачання і інтэрнэт-вяшчання. Было знята больш за 280 праграм, з якіх каля 50 транслявала BBC. Увесь паток праграм бясплатна можна паглядзець на сайце арганізацыі, які грае ролю тэлевізійнага навукова-адукацыйнага канала. Вэб-сайт, які прагледзелі карыстальнікі больш чым 165 краін, створаны самім Гары Крота і адлюстроўвае адну з яго галоўных цікавасцяў — графічны дызайн.
З 2002 па 2004 год прэзідэнт Каралеўскага хімічнага таварыства, яго ганаровы фела (2000).
З 2004 года займаў пасаду прафесара Francis Eppes на хімічным факультэце ва Універсітэце штата Фларыда, праводзіў даследаванні ў галіне нананавукі і нанатэхналогіі[15].
Ён выступаў у Обернскім універсітэце 29 красавіка 2010 года і ў аналітычным цэнтры ўніверсітэта Райса разам з Робертам Кёрлам 13 кастрычніка 2010 года[16].
У кастрычніку 2010 года Крота ўдзельнічаў у амерыканскім навукова-інжынерным фестывалі, на якім школьнікі і студэнты мелі магчымасць узяць удзел у неафіцыйнай гутарцы з навукоўцам-лаўрэатам Нобелеўскай прэміі[17].
Ён таксама ўдзельнічаў у тэхнічным фестывалі Індыйскага інстытута тэхналогіі ў 2010 годзе.
Ён выступаў ва ўніверсітэце Махатмы Гандзі (Котаям, Керала, Індыя) у студзені 2011 года, дзе быў лектарам, спецыяльна запрошаным з боку ўрада Кералы[18].
Крота выступіў на CSIcon 2011 года[19]. Гэта была канвенцыя, прысвечаная навуковаму даследаванню і крытычнаму мысленню, арганізаваная Камітэтам па скептычных даследаваннях у супрацоўніцтве з часопісам Sceptical Inquirer і Цэнтрам даследаванняў[20].
Крота праводзіў семінары для дзяцей і, у прыватнасці, у лютым 2013 правёў такі семінар на тэму «Фулерэны» для 250 дзяцей 7—11 гадоў ва Універсітэце штата Пенсільванія.
Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]
У 1963 годзе ажаніўся з Маргарытай Генрыеце Хантэр, таксама студэнткай універсітэта. Крота лічыў сябе перакананым атэістам[11]. 15 верасня 2010 Крота, разам з 54 іншымі грамадскімі дзеячамі, падпісаў адкрыты ліст, апублікаваны ў The Guardian, у якім выяўляецца апазіцыйнае стаўленне да візіту Папы Рымскага Бенедыкта XVI ў Злучанае Каралеўства[21].
Званні і ўзнагароды[правіць | правіць зыходнік]
У лік узнагарод уваходзяць:
- Міжнародная прэмія за новыя матэрыялы (1992)
- Прэмія «Х’юлет-Пакард» (1994)
- Нобелеўская прэмія па хіміі (1996)
- Кельвінаўская лекцыя (1998)
- Прэмія Майкла Фарадея (2001)
- Медаль Коплі (2004)
- Шродынгераўская лекцыя (Імперскі каледж Лондана) (2006)
Крота з’яўляецца членам Кансультатыўнага савета па Кампаніі аб навуцы і тэхніцы[22], а таксама членам Савета кіраўнікоў навукова-даследчага інстытута Скрыпса. Ён атрымаў званне ганаровага доктара Тэль-Авіўскага ўніверсітэта ў 2011 годзе.
Паўночны кампус Універсітэта Шэфілда складаецца з двух будынкаў, названых у гонар сэра Гары Крота: інавацыйны цэнтр Крота і навукова-даследчы інстытут Крота.
Цытаты[правіць | правіць зыходнік]
Хімікі, па-мойму, хварэюць на адменную форму «шызафрэніі». Сапраўды, іх мысленне — гэта мудрагелістая сумесь самых абстрактных і самых наглядных уяўленняў. Яны ведаюць пра тонкія квантава-механічныя заканамернасці, што вызначаюць уласцівасці малекул, якія, у сваю чаргу, адказныя за ўсю шматстайнасць навакольнага свету… Ніхто не зрабіў так шмат для паляпшэння ўмоў жыцця людзей, як хімікі. Але іх заслугі ў належнай меры не ацэнены.— В. В. Ерёмин. Математика в химии. — Москва: Издательство Московского центра непрерывного математического образования, 2012. — С. 6. — 64 с. — (37). — 2 000 экз. — ISBN 978-5-94057-737-9.
Зноскі
- ↑ а б Harold Walter Kroto // Find a Grave — 1996. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Harold W. Kroto // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Harold Kroto // www.accademiadellescienze.it Праверана 1 снежня 2020.
- ↑ а б www.accademiadellescienze.it Праверана 1 снежня 2020.
- ↑ https://www.theguardian.com/science/2016/may/02/sir-harry-kroto-nobel-prize-winning-chemist-dies-carbon
- ↑ а б Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
- ↑ https://www.ae-info.org/ae/User/Kroto_Harold
- ↑ https://royalsociety.org/people/harold-kroto-11773
- ↑ Supplement 54255. Page 2(англ.), The London Gazette (29 снежня 1995). Праверана 6 красавіка 2018.
- ↑ Harold Walter Kroto Biography .
- ↑ а б в Harold Kroto. Autobiography . Архівавана з першакрыніцы 9 чэрвеня 2012. Праверана 7 мая 2012.
- ↑ Distinguished Supporters . Архівавана з першакрыніцы 9 чэрвеня 2012. Праверана 7 мая 2012.
- ↑ Notable Signers(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 кастрычніка 2012. Праверана October 2, 2012.
- ↑ Nicholas St. Fleur, «Harold Kroto, Nobel Prize-Winning Chemist, Is Dead at 76», 04.05.2016 «The New York Times»
- ↑ FSU Profile . Архівавана з першакрыніцы 30 сакавіка 2014. Праверана 15 верасня 2013.
- ↑ James A. Baker III Institute for Public Policy Rice University | Events | Civic Scientist Lecture — Robert F. Curl Jr., Ph.D., and Sir Harry W. Kroto, Ph.D Архівавана 14 кастрычніка 2010.. Bakerinstitute.org (2010-10-13). Retrieved on 2011-12-25.
- ↑ Lunch with a Laureate. usasciencefestival.org
- ↑ Erudite. Mgu.ac.in. Retrieved on 2011-12-25.
- ↑ SCIcon 2011 Speakers . Архівавана з першакрыніцы 14 красавіка 2012. Праверана 12 April 2012.
- ↑ SCIcon Official Site . Праверана 12 April 2012.
- ↑ Letters: Harsh judgments on the pope and religion . Праверана 16 September 2010.
- ↑ Advisory Council of the Campaign for Science and Engineering(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 28 жніўня 2010. Праверана 11 лютага 2011.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Нарадзіліся 7 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1939 годзе
- Нарадзіліся ў Кембрыджшыры
- Памерлі 30 красавіка
- Памерлі ў 2016 годзе
- Памерлі ва Усходнім Сусексе
- Дактары філасофіі
- Члены Еўрапейскай акадэміі
- Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
- Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
- Узнагароджаныя медалём Коплі
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па хіміі
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Члены Каралеўскага таварыства Эдынбурга
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з Вялікабрытаніі
- Хімікі Вялікабрытаніі
- Рыцары-бакалаўры
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі паводле алфавіта