Харальд Тамер

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Харальд Тамер
эст.: Harald Tammer
Harald Tammer.jpg
Асабістая інфармацыя
Пол мужчынскі
Арыгінальнае імя эст.: Harald Tammer
Грамадзянства Flag of Estonia.svg Эстонія
Спецыялізацыя цяжкая атлетыка
Дата нараджэння 9 студзеня 1899(1899-01-09)
Месца нараджэння
Дата смерці 6 чэрвеня 1942(1942-06-06) (43 гады)
Месца смерці
Commons-logo.svg Аўдыё, фота, відэа на Вікісховішчы

Харальд Тамер (эст.: Harald Tammer, 9 студзеня 1899, Талін, Расійская імперыя — 6 чэрвеня 1942) — эстонскі журналіст і цяжкаатлет, чэмпіён свету і прызёр Алімпійскіх гульняў у Парыжы (1924).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Харальд Тамер нарадзіўся 9 студзеня 1899 года ў Таліне, Расійская імперыя. У 1916 годзе стаў сярэбраным прызёрам чэмпіянату Расіі ў штурханні ядра, і бронзавым — у кіданні дыска і кіданні молата.

Падчас Першай сусветнай вайны добраахвотнікам пайшоў на фронт, пазней удзельнічаў у вайне за незалежнасць Эстоніі.

У 1920 годзе быў сцяганосцам эстонскай зборнай на Алімпійскіх гульнях у Антверпене, і заняў 6-е месца ў штурханні ядра. Потым захапіўся цяжкай атлетыкай, і ў 1922 годзе заваяваў залаты медаль чэмпіянату свету. У 1924 годзе на Алімпійскіх гульнях у Парыжы Харальд Тамер заваяваў бронзавы медаль у цяжкай атлетыцы, а ў штурханні ядра стаў 12-м.

У 1921—1928 гадах Харальд Тамер быў рэдактарам «Eesti Spordileht», у 1933—1940 — «Eesti Päevaleht», у 1940 рэдагаваў часопіс «Revue Baltique».

У лютым 1941 года Харальд Тамер быў арыштаваны НКУС, і праз паўтара гады памёр 6 чэрвеня 1942 года ва Унжанскім лагеры ў раёне чыгуначнай станцыі Сухабязводнае каля горада Сямёнаў Горкаўскай вобласці.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Харальд Тамер — алімпійская статыстыка на сайце Sports-Reference.com (англ.) 

Шаблон:Сцяганосцы Эстоніі