Харальная сінагога (Мінск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Харальная сінагога, Мінск)
Сінагога
Харальная сінагога
Сінагога ў пачатку XX ст.
Сінагога ў пачатку XX ст.
53°53′54″ пн. ш. 27°33′03″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Мінск
Канфесія іўдаізм
Тып будынка сінагога
Архітэктурны стыль маўрытанскі стыль
Дата пабудовы 1906 год
Дата скасавання 1921
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мі́нская Хара́льная сінаго́га — колішняя галоўная сінагога ў Мінску, якая размяшчалася па адрасе вул. Серпухаўская, 7. Сёння часткова перабудаваны будынак займае Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Максіма Горкага.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Кінатэатр «Культура»
У пачатку XX ст.

Сінагога была пабудавана ў 1906 годзе. Будынак быў узведзены ў маўрытанскім стылі. Сродкі на ўзвядзенне сінагогі выдзяліла шматлікая яўрэйская абшчына горада па ініцыятывы мінскага ўрача І. Лунца[1]. Кампазіцыйна будынак складаўся з дзвюх частак: грандыёзнага партала ля ўваходу і размешчанага на восі ўваходу рытуальнай залы. Уваход у будынак глядзеўся як высокая велічная арка, над якой размяшчалася вялікае круглае акно — так званае, вока Аарона. У цэлым, сінагога адрознівалася надзвычайнай маляўнічасцю, пластыкай і багаццем святлаколеравых адценняў[2].

Паласатая муроўка, якая захавалася на бакавых фасадах Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага

Пасля кастрычніцкай рэвалюцыі будынак сінагогі прыватызавалі і ў 1923 годзе сінагогу пераабсталявалі ў Нацыянальны яўрэйскі тэатр БССР, дзе праводзіліся лекцыі, з’езды і дэманстраваліся фільмы. Пазней тут размясціўся Дом культуры сакратарыята ЦВК імя М. В. Фрунзэ. У лістападзе 1926-га будынак быў перададзены ў карыстанне створанай арганізацыі Белдзяржкіно. Неўзабаве тут адкрыўся кінатэатр «Культура» — адзін з самых буйных на той час у Беларусі. Глядзельная зала «Культуры», а першапачаткова харальная зала, славілася выдатнай акустыкай. Знакамітыя спевакі і артысты, як Уладзімір Маякоўскі, Леанід Уцёсаў, Сяргей Лемешаў і іншыя, аддавалі перавагу выступаць падчас гастроляў менавіта тут.

Пасля Другой сусветнай вайны будынак кінатэатру быў перабудаваны для Расійскага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага (праект архітэктара М. І. Бакланава)'[3]. Цяпер гэта вялікі трохпавярховы будынак, амаль прамавугольны ў плане, сіметрычнай аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі. Нутраная прастора таксама вырашаная сіметрычна. Былы цэнтральны неф пераабсталяваны ў глядзельную залу, бакавыя — у фае. На будынку ўсталяваныя мемарыяльныя дошкі У. У. Маякоўскаму і ў гонар VI Усебеларускага з’езду Саветаў. Будынак — помнік архітэктуры эклектыкі з пазнейшымі зменамі[4]. Гісторыка-культурная каштоўнасць рэгіянальнага значэння[5]. Сёння будынак займае Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Максіма Горкага.


Зноскі

  1. В. И. Зеленков. «Доктор Лунц и его потомки Архівавана 12 мая 2021.». «Асоба і час. Беларускі біяграфчны альманах», 2018.
  2. Здание хоральной синагоги в Минске (руск.). by.holiday.by. Праверана 3 верасня 2014.
  3. вул.Валадарскага - дом №05 - тэатр імя М.Горкага. Мінск. Гісторыя па фотаздымках. oldmensk.net. Праверана 12 жніўня 2014.
  4. Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, [1984—1988].
  5. Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь: [Даведнік] / склад. В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк. — Мн.: БЕЛТА, 2009. — 684 с. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-6828-35-8.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]